На палях Бераставіцкага раёна працуюць вучнёўскія брыгады

Лента новостей

На здымку: пастаянную дапамогу СВК “Малабераставіцкі элітгас” аказваюць вучні Паплаўскага ясляў-сада – базавай школы. Цяпер яны заняты на ўборцы бульбы з палёў гаспадаркі.

Клопат аб тым, каб своечасова ўбраць вырашчаны ўраджай, праяўляюць не толькі работнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, вялікую дапамогу аказвае ім і вучнёўская моладзь.
З 10 верасня ўстановы адукацыі раёна накіравалі школьнікаў у падшэфныя гаспадаркі для аказання дапамогі ва ўборцы сельскагаспадарчых культур. Праўда, працаваць вучнёўская моладзь будзе не больш за 10 дзён, задзейнічаюць школьнікаў на ўборцы бульбы, буракоў, морквы.
Дарэчы, каб стымуляваць моладзь у час сельскагаспадарчых работ, раённы камітэт БРСМ арганізаваў спаборніцтва вучнёўскіх брыгад. Брыгады, якія ўбяруць найбольшую колькасць сельгаспрадукцыі ў пераліку на аднаго члена брыгады, будуць адзначаны памятнымі падарункамі і граматамі райкама Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Акрамя школьнікаў на палях Бераставіцкага раёна будуць працаваць і навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
СВК імя Варанецкага прымае навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа (60 чалавек), СВК “Пархімаўцы” – Гродзенскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа прыборабудавання (30 чалавек) і Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя (25 чалавек), СВК “Малабераставіцкі элітгас” – Гродзенскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа лёгкай прамысловасці і Малабераставіцкага дзяржаўнага ліцэя перапрацоўчай прамысловасці, па 15 навучэнцаў Малабераставіцкага дзяржаўнага ліцэя перапрацоўчай прамысловасці накіравана ў СВК “Алекшыцы”, СВК “Макараўцы” і РУСП “Масаляны”.

Ірына Міклаш



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *