На Бераставіччыне ветэранаў вайны павіншавалі з Днём абаронцаў Айчыны

80 лет Великой Победы Лента новостей Общественные объединения Общество

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь святочныя віншаванні і матэрыяльную дапамогу атрымалі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, якія  жывуць у Бераставіцкім раёне.

— Ужо стала добрай традыцыяй, што да 23 лютага раённы выканаўчы камітэт выдзяляе для ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны матэрыяльную дапамогу, — гаворыць старшыня раённага савета ветэранаў Алена Сілкова. — І гэта, сапраўды, вельмі важна — не забываць пра тых, хто з’яўляецца сапраўдным абаронцам Айчыны і цаной  свайго жыцця здабываў для нас свабоду і незалежнасць. На жаль, з кожным годам усё менш застаецца сярод нас тых, хто ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, вызваляў родную зямлю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На сённяшні дзень у нашым раёне пражывае толькі 5 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.    Усіх іх мы наведалі напярэдадні Дня Абаронцаў Айчыны, падзякавалі за самаадданасць і вернасць Радзіме, уручылі грашовую дапамогу ад раённага выканаўчага камітэта.

У прыватнасці, 22 лютага Алена Сілкова разам з загадчыкам аддзялення пярвічнага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання   Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Наталляй Карвацкай  пабывалі ў ветэранаў вайны, якія пражываюць у Вялікай Бераставіцы, а тых, якія жывуць на тэрыторыі раёна, са святам павіншавалі старшыні сельвыканкамаў.

***

Віншаванні і памятныя падарункі ветэраны вайны-мужчыны атрымалі і ад раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі саюз жанчын” і “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

24 лютага член прэзідыума раённай арганізацыі БСЖ Алена Хоміч і першы сакратар райкама БРСМ Ірына Вайцюк наведалі іх па месцы жыхарства, павіншавалі з Днём абаронцаў Айчыны, падзякавалі за іх уклад у вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пажадалі яшчэ доўга заставацца ў страі і ўручылі памятныя падарункі.

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара

 

На здымку: віншаванні і падарункі атрымлівае ветэран Вялікай Айчыннай вайны з аг. Кватары Захар Акуліч

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *