Навіны культуры Бераставіччыны

Лента новостей

Акцыя
22«Дапамажы ветэрану»
Работнікі аддзела па рабоце з моладдзю раённага Дома культуры сталі ініцыятарамі дабрачыннай акцыі «Дапамажы ветэрану», прысвечанай 70-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
– На працягу квартала мы будзем аказваць пасільную дапамогу па гаспадарцы людзям, якія здабывалі для нас перамогу, свабоду, ды і проста жыццё, – расказвае загадчык аддзела па рабоце з моладдзю РДК Вераніка Грахоўская. – Для многіх з ветэранаў, якія засталіся ў жывых, кожны пражыты дзень – перамога. І дапамога ім проста неабходна. Першым мы наведалі Івана Міхайлавіча Родзіка з г.п.В.Бераставіца (на здымку). Ветэрану ў гэты дзень споўніўся 91 год. Мы павіншавалі яго з днём нараджэння і прапанавалі сваю дапамогу. Гаспадары папрасілі нас ускапаць градку на агародзе, калі стане цяплей.
Сустрэча атрымалася цёплай і запамінальнай. Жонка Івана Міхайлавіча Алена Канстанцінаўна расказала пра ваеннае мінулае ветэрана. Жанчына таксама ўжо ў гадах. І дапамога па хатніх справах ёй, безумоўна, спатрэбіцца.
Арганізатары запрашаюць бераставічан падтрымаць акцыю. Плануецца дапамагчы не толькі ветэранам вайны, але і працаўнікам тылу, вязням канцлагераў і іншым пажылым людзям, якія адчуваюць у гэтым патрэбу.

Вырабы майстроў Дома рамёстваў – на абласных выставах
У музеі сучаснага народнага і самадзейнага мастацтва Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці ў гонар 70-2годдзя Вялікай Перамогі адкрылася выстава-конкурс вырабаў народных умельцаў Дамоў і Цэнтраў рамёстваў Гродзеншчыны. Сярод экспанатаў – 14 дэкаратыўных твораў майстроў Бераставіцкага раёна і работнікаў мясцовага Дома рамёстваў. Вырабы бераставіцкіх умельцаў, прадстаўленыя на конкурс, выкананы ў розных тэхніках. Ёсць аплікацыі саломкай, вышыванкі, габелен, карункі. Якія з конкурсных работ найлепшыя, стане вядома па закрыцці выставы 10 чэрвеня.
З выставай сваіх вырабаў майстры Бераставіцкага Дома рамёстваў пабывалі на традыцыйным кірмашы “Казюкі-2015”. Гэта свята ў гонар заступніка рамеснікаў Святога Казіміра вось ужо дваццаць гадоў адзначаецца на Гродзеншчыне і лічыцца прафесійным днём усіх народных майстроў.
Нашы ўмельцы прымаюць удзел у гэтым кірмашы на працягу ўжо доўгага часу. І заўсёды іх вырабы карыстаюцца попытам ў жыхароў і гасцей Гродна. Вось і на гэты раз калектыў Бераставіцкага Дома рамёстваў за актыўны ўдзел у выставе-кірмашы адзначаны дыпломам ад яе заснавальнікаў – ГА “Саюз палякаў на Беларусі”.
Цяпер жа ў Доме рамёстваў дзейнічае выстава “Велікоднае яйка: традыцыі і сучаснасць”. Экспазіцыя знаёміць з рознымі відамі ўпрыгожання велікодных яек. Велікодная тэма, дарэчы, з’яўляецца цудоўнай крыніцай натхнення для многіх творчых людзей. Дырэктар Бераставіцкага Дома рамёстваў Тамара Касьян і кіраўнік гуртка Наталля Галавач разам з юнымі гурткоўцамі даказалі гэта на справе. Выстава дэманструе прыгожыя пісанкі, яйкі, інкруставаныя саломкай і звязаныя кручком, а яшчэ – велікодныя паштоўкі-выцінанкі.

Запрашае Музей Вавёркі!
Чарговая выстава Музея Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы таксама прысвечана велікоднай тэматыцы. Тут можна ўбачыць яйкі, 02распісаныя мастакамі ўручную, каляровыя драўляныя яйкі на палачках, святочны куліч, даўнія паштоўкі і сурвэткі з велікоднымі матывамі. Выстава будзе дзейнічаць на працягу сарака велікодніх дзён.
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *