Навіны АПК Бераставіччыны

Лента новостей

Правяраліся азімыя
Другая праверка маналітаў была праведзена раённай інспекцыяй па насенняводству, каранціну і ахове раслін у лютым. Браліся яны з палёў СВК “Пархімаўцы”. Правяраўся стан азімага трыцікале гатунку Вальтарыа і азімай пшаніцы Сюіта другой рэпрадукцыі. Моцная адліга сярод зімы ўсё ж паўплывала на расліны. Вызначана ўмеранае пашкоджанне снежнай цвіллю. Але меркаваць па асобных узорах аб усіх пасевах нельга. У нізкіх вільготных месцах такое пашкоджанне можа аказацца значным, на больш сухіх — меншым. Здаралася, што яно прыводзіла да гібелі раслін. Як перазімавалі збожжавыя, пакажа вясна.

Абаранялі бізнес-планы
Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама нядаўна адбылася абарона бізнес-планаў сельгасарганізацый на 2013 год. У ёй прыняў удзел начальнік камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гродзенскага аблвыканкама Валерый Хелскі, яго намеснікі Люцыя Адаська і Аляксандр Вайцяховіч, галоўныя спецыялісты гаспадарак і іншыя. Грунтоўная гутарка вялася пра бізнес-планы развіцця на гэты год, зводныя планы-прагнозы, планы па кармах, уключаючы крыніцы набыцця пакупных, а таксама пра набыццё мінеральных угнаенняў (з улікам крыніц), пра планы па інвестыцыях (таксама з улікам крыніц).
Напрыклад, вытворчасць валавой прадукцыі ў параўнанні з 2012 годам СВП “АграМір” узяўся павялічыць на 11%, СВК імя Варанецкага – на 4%, СВК “Макараўцы” — на 8%, СВК “Малабераставіцкі элітгас” – на 5%, СВК “Алекшыцы” – на 4%, СВК “Пархімаўцы” – на 9%, аграфірма “Стары Дворац” – на 7%, СВК “Цецяроўка” – на 10%, РУСП “Масаляны” – на 5%, Бераставіцкая птушкафабрыка – на 7%.
Увага была засяроджана таксама на ўвядзенні ў эксплуатацыю новых малочнатаварных комплексаў і іншых жывёлагадоўчых аб’ектаў.
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *