Навіны АПК Бераставіцкага раёна

Лента новостей

Стаўка на якасць
Якаснае насенне – залог будучага ўраджаю. Пра гэта клапоцяцца ва ўсіх гаспадарках наша раёна. Не толькі насенне яравых збожжавых набываецца вясной. У СВК імя Варанецкага ўжо купілі паўтары тоны насення траў – райграса аднагадовага гатунку “Івацэвічскі”, а таксама 280 пасяўных адзінак насення кукурузы. Гэта ранні гатунак “Ушыцкі” і сярэдняспелы “Залешыцкі”.

Прайшоў  справаздачны сход
Удалым выдаўся мінулы год для РУСП “Масаляны”, аб і чым і вялася гутарка на справаздачным сходзе. Дырэктар Алег Антушэвіч расказаў пра тое, што валавой прадукцыі атрымалі на 3,8 працэнта больш ў параўнанні з пазамінулым годам, выручкі — 42131 мільён рублёў, прыбытку – 16334 мільёны. Рэнтабельнасць рэалізацыі прадукцыі дасягнула 63,3 працэнта, што з’яўляецца вельмі добрым паказчыкам. Парадавалі збожжавыя. Урадзілі цукровыя буракі – 775 цэнтнераў з гектара, бульба – 456. Па надою малака на карову ў РУСП “Масаляны” пераўзышлі васьмітысячны рубеж, што ўдалося нямногім гаспадаркам па рэспубліцы ( 8130 кілаграмаў). Сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы дасягнула 756 грамаў. А на гэты год пастаўлена задача згодна з бізнес — планам працаваць яшчэ лепш і атрымліваць большую аддачу. У параўнанні з мінулым годам валавой прадукцыі жадаюць атрымаць больш чым на 5 працэнтаў. Ураджайнасць збожжавых у амбарнай вазе запланавалі мець 73,9 цэнтнера з гектара, цукровых буракоў – 862, бульбы – 460. Сярэднясутачную прывагу буйной рагатай жывёлы збіраюцца давесці да 775 грамаў, а ад каровы атрымаць 8175 кілаграмаў малака. У полі зроку таксама якасць сыравіны. Удачы нашым аграрыям!

Абстаноўка кантралюецца
На мінулым тыдні ў гаспадарках раёна пачалі праводзіць ветэрынарныя даследаванні на лейкоз кароў. Праводзяцца яны адзін раз у два гады. З удзелам спецыялістаў райветстанцыі ветслужбамі сельгаскааператываў бярэцца малако ад дойных кароў і кроў ад сухастойных і цялушак. Гэта ўжо зроблена ў СВК імя Варанецкага, на чарзе СВП “АграМір” і затым наступныя гаспадаркі. Па словах галоўнага ветурача раёна Віталія Прыходзькі, у нас абстаноўка кантралюецца. Вірус лейкозу не зарэгістраваны ў кароў у калектыўнай жывёлагадоўлі і на асабістых падворках.

Павысілі кваліфікацыю
Нядаўна ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі для намеснікаў кіраўнікоў сельгасарганізацый, якія займаюцца пытаннямі вытворчасці. Ад нашага раёна там пабывалі 7 чалавек з СВК “Алекшыцы”, СВК імя Варанецкага, “Пахімаўцы”, “Малабераставіцкі элігас”, “Макараўцы”, “Цецяроўка” і аграфірмы “Стары Дворац”. Яны праслухалі курс лекцый па арганізацыі вытворчасці, інтэнсіўных тэхналогіях вытворчасці прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі, папоўнілі свае веды па эканоміцы. Па словах намесніка дырэктара аграфірмы “Стары Дворац” Тадэвуша Высоцкага, курсы былі змястоўныя, а парадавала тое, што многае, аб чым там гаварылі, у іх ужо ёсць. Напрыклад, гэта датычыцца малака “экстра”, вытворчасць якога вельмі выгадная.

Ніна Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *