«Наведайце музей у школе –не пашкадуеце ніколі!” У Старадварэцкім яслях-садзе-базавай школе працуе музей «Спадчына»

Год малой родины Лента новостей Образование

Любоў чалавека да Радзімы пачынаецца з маленства,  з любові да маці і бацькі, бабулі і дзядулі, да роднай мовы, культуры і айчыннай гісторыі. Любоў да Радзімы – гэта любоў да сваёй зямлі, свайго народа. А каб любіць сваю Радзіму, трэба ведаць яе мінулае. Без мінулага няма будучыні.

У рамках тыдня “Музей і дзеці” у Старадварэцкім яслях-садзе-базавай школе ў  школьным музеі “Спадчына” прайшоў шэраг мерапрыемстваў.

Экскурсаводы Дарына Трафімчык, Ангеліна Сцепанчук і Аляксей Дабрыогла пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй аднаго экспаната з экспазіцыі “Беларуская хатка”. Вучні малодшых класаў і выхавальнікі дзіцячага садка  даведаліся пра беларускія ручнікі, ганчарныя вырабы, прылады працы сялян канца XIX –першай паловы XX стагоддзяў.

Экскурсаводы Аляксандра Пятрова і Аляксандра Крывапляс прапанавалі здзейсніць падарожжа ў мінулае праз гульні “Знайдзі адрозненні”, “Даскажы слаўцо”, “Знайдзі пару”. Наведвальнікі музея мелі магчымасць дакрануцца да прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, зразумець мэту іх выкарыстання.

Бібліятэкар школы падрыхтавала выставу “Я гэты край Радзімаю заву”,  дзе можна даведацца пра знакамітых аднавяскоўцах, пра аграгарадок “Стары Дворац”, пра гісторыю яго развіцця.

Класныя кіраўнікі З.С. Уцепяргенава і А.А. Дзямідзік  праглядзелі і  абмеркавалі з рабятамі відэаролікі “Памяць сэрца” і “Рэха мінулай вайны”. 

У экспазіцыі “Векапомныя дні” дзеці маглі азнаёміцца з успамінамі ўдзельнікаў вайны, успамінамі ахвяр фашысцкіх засценкаў,  убачыць фатаграфіі землякоў-франтавікоў.

Увагу наведвальнікаў музея прыцягвае экспазіцыя “З гісторыі школы”. Яна  прадстаўлена  матэрыяламі пра мінулае і сучаснае школы, фатаздымкамі настаўнікаў  і вучняў школы, якія праславілі малую радзіму сваёй працай.

Галоўнай умовай адраджэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў з’яўляецца зварот да роднай мовы, народных традыцый,  культуры, вуснай паэтычнай творчасці: песень, абрадаў, гульняў, рамёстваў, звычаяў. Калі ўсё добрае, назапашанае нашымі продкамі залажыць у школьным узросце, гэта і застанецца, гэта будзе з кожным усё жыццё. Бо і сэрца, і розум дзяцей чыстыя! Значыць,  ад нас залежыць, якім мы выхаваем новае пакаленне грамадзян незалежнай Беларусі!

Алена Сцефанкова, кіраўнік музея “Спадчына” Старадварэцкага ясляў-сада-базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *