Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы запрашае на выставу навагодніх паштовак

Лента новостей

1 IMG_8897 IMG_8906“Несла паштоўка вестку, што ўчора з вячора засвяціла зора” ­– пад такой назвай у музеі Вавёркі дзейнічае выстава навагодніх паштовак. Тут прадстаўлена каля 50 паштовак розных часоў. Самыя даўнія – калядныя беларускія паштоўкі і паштоўкі СССР 1950-60-х гадоў. Ёсць паштоўкі 1970-1980-х гадоў, а таксама сучасныя экземпляры. Прычым, арганізатараў экспазіцыі найбольш цікавілі ў тым ліку і экспанаты з выявай вавёркі – сімвалам нашага мястэчка.
Усе паштоўкі перададзены ў музей з сямейных архіваў нашых землякоў. Ёсць нават аўтарскія дызайнерскія паштоўкі, экспанаты з іншых краін.
Безумоўна, у гісторыі паштовак адлюстроўваюцца асноўныя падзеі жыцця грамадства. І ў людзей старэйшага ўзросту паштоўкі даўніх часоў выклікаюць настальгію. Цікавыя яны будуць і моладзі.
Дапаўняе выставу, якая, дарэчы, працягнецца да 14 студзеня, навагодняя ёлка, упрыгожаная старымі цацкамі.
Святлана Ганчарова,
фота аўтара
На здымку: галоўны захавальнік фондаў музея Вавёркі Анастасія Весялуха-Воўкава каля выставы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *