Млын Касакоўскіх у Вялікай Бераставіцы

Из истории земли Берестовицкой Культура

Спрабуючы “рэканструяваць” гісторыю Вялікай Бераставіцы “польскага” перыяду (20-30-я гг. ХХ стст.), было б няправільным не ўзгадаць аб яшчэ адным важным аб’екце мястэчка – вадзяным млыне, што належаў у тыя часы ўладальнікам бераставіцкага маёнтку графам Касакоўскім. Гэты аб’ект, як і паравы млын Залмана Штайна, адыгрываў не апошнюю ролю ў развіцці і функцыянаванні тагачаснага мястэчка. Будынак млына знаходзіўся пры самым мосце на левым беразе Бераставічанкі. Цяпер тут размяшчаецца заасфальтаваная пляцоўка перад гандлёвымі павільёнамі. Фасад млына быў выкладзены з цэглы, а астатнія тры сцяны – з часаных камянёў. Вокны былі аздоблены цаглянымі пілястрамі, якія выразна кантраставалі з грубымі каменнымі сценамі. З двух бакоў – з поўдня і ўсходу млын быў абсталяваны ўваходнымі дзвярыма. Прычым галоўны ўваход знаходзіўся з боку дарогі і моста. Прама над гэтым уваходам была замацавана невялікая драўляная страха. Паміж млыном і мостам спецыяльна абсталявалі пляцоўку шырынёй у 5-7 метраў, на якую заязджалі для вы-грузкі і загрузкі падводы. Мяшкі з падводаў на плячах сяляне самі заносілі ў сярэдзіну будынка. Перад вайной млын меў двухсхільны дах, накрыты ліставым жалезам, на адным са схілаў якога ўвесь час ляжала замацаваная доўгая драбіна. Верагодна, што па ёй перыядычна ўздымаліся на дах, каб пачысціць ад сажы закопчаны комін. Для таго, каб з цягам часу не рухнулі ў раку падмытыя імклівым патокам вады сцены, два аддаленыя ад моста вуглы млына дадаткова ўмацоўваліся магутнымі касымі падпорамі з камянёў (контрфорсамі).
Адзначу, што графскі млын меў не адзін паверх, як здаецца на першы погляд, а два. Пад асноўным паверхам, дзе былі ўстаноўлены масіўныя круглыя камяні (жорны) для памолу зерня, знаходзіўся яшчэ і падвальны ўзровень. Пры неабходнасці туды можна было спусціцца па драўляных ступеньках. На ніжнім узроўні размяшчалася большая частка “жалезнай механікі” млына – колы з зубамі, восі з шасцярэнькамі, розныя рычагі.
Цікава, што для функцыянавання бераставіцкага млына ваду з рэчкі пусцілі па асобнаму рукаву. Такім чынам, з возера выцякалі фактычна дзве рэчкі ў адным накірунку, а дакладней, гэта былі розныя рукавы адной рэчкі, якія ўжо далей, за млыном, злучаліся ў адно рэчышча. Атрымлівалася, што бераставіцкі млын знаходзіўся паміж мостам і гэтымі двума рукавамі ракі, быццам на выспе. Таму было і два масты. Адзін мост (вялікі) быў перакінуты праз асноўнае рэчышча ракі, а меншы на адлегласці каля 10-15 метраў — праз дадатковае. Прычым сам будынак прымыкаў да меншага моста. Масты былі цалкам драўляныя. Трымаліся яны на масіўных апорных слупах з трывалых пародаў дрэва, а іх праезная частка была выкладзена тоўстымі брусамі і злучалася з брукаванай вуліцай бетоннымі стыкамі. Зверху маставыя поручні таксама былі драўлянымі.
Падача вады з возера праз дамбу рэгулявалася спецыяльнымі застаўкамі (шлюзамі). Іх яшчэ называлі “ставідламі”. Пры неабходнасці яны паднімаліся ўверх і апускаліся з дапамогай ланцугоў. На асноўным рэчышчы было 5 “ставідлаў”, на дадатковым – 2. Праз заслонкі меншага рукава з возера паток вады трапляў у доўгі жолаб (рыншток), зроблены з тоўстых дубовых брусоў і дошак. Гэты жолаб праходзіў пад мостам дапаможнага рэчышча. Адтуль струмень вады падаў ўніз на лопасці вертыкальнага кола.
Яшчэ адзін цікавы момант: млын Касакоўскіх меў вадзяное кола толькі на меншым (дапаможным) рукаве ракі. У той час, як галоўнае, больш шырокае рэчышча Бераставічанкі фактычна “бяздзейнічала”, а шлюзы на ім служылі выключна для скідвання з возера лішняй вады. Часцей гэта здаралася ўвесну падчас паводкі. Вадзяное кола млына было невялікім і знаходзілася нізка, на ўзроўні падвальнага паверху. На другім канцы восі, у сярэдзіне падвалу, было замацавана яшчэ адно “зубатае”кола, толькі ўжо меншых памераў. Кола прыводзіла ў дзеянне цэлы механізм шасцярэняк. Адсюль на другі паверх уздымаўся доўгі вертыкальны вал і прыводзіў у дзеянне масіўныя жорны – гарызантальныя круглыя камяні, пакладзеныя адзін на другі. Жорнаў было двое. Верхні камень (“бягун”) круціўся, а ніжні (“ляжак”) быў замацаваны нерухома. Пасярэдзіне “бегуна” было так званае “вока” – дзірка, куды з мяхоў альбо кашоў падчас працы механізму раўнамерна сыпалі збожжа. Паміж цяжкімі камянямі зерне сціралася ў муку. За працэсам трэба было ўвесь час сачыць, а хуткасць абароту жорнаў перыядычна рэгулявалася, паколькі на нізкіх абаротах атрымлівалася грубая мука, а на высокіх камяні награваліся і хутка зношваліся, а мука пры гэтым мела прыпалены смак. Па словах местачкоўцаў, на млыне перад вайной рабілі ў асноўным асыпку – корм для хатняй жывёлы.
Унізе на “выспе”, побач з заходняй сцяной млына (супрацьлеглай ад моста) стаяў яшчэ адзін невялікі драўляны будыначак. Кажуць, што гэта быў склад для мукі, за якім два рукавы рэчкі ўжо злучаліся ў адно рэчышча.
Меншы рукаў ракі быў кароткім і больш плыткім, вады тут было “да калена”, таму падчас летняй спякоты ў ім любіла купацца дзетвара, а жанчыны мылі хатнюю бялізну і потым развешвалі сушыць яе на драўляных бэльках. На адлегласці каля 100 метраў уніз па цячэнню праз Бераставічанку была зроблена драўляная кладка, да якой з вуліцы Дольнай (Кастрычніцкай) праз агароды вяла вузкая сцежка. Па ёй людзі напрасткі хадзілі ў касцёл на набажэнствы. Жыхары Бераставіцы старэйшага ўзросту гавораць, што ў даваенныя часы вада ў возеры і рэчцы была даволі чыстая. Не дзіва, што ў такой вадзе было шмат рыбы. У тыя часы тут вадзіліся плоткі, акуні, ліні, келбы, шчупакі. Далей за млыном да левага берага рэчкі выходзілі гароды. Кожная хатняя гаспадыня пры рэчцы насупраць свайго гароду мела камень альбо драўляную кладку для мыцця бялізны.
Гавораць, што вадзяны млын Касакоўскіх акрамя гэтага выконваў у перадваенныя гады яшчэ адну немалаважную функцыю – даваў электрычнасць у графскі маёнтак, таму працаваў пераважна па вечарах. Да позняй ночы ў яго вокнах палілася святло. У будынку зманціравалі спецыяльнае абсталяванне для выпрацоўвання току.
Бераставіцкія старажылы ўзгадваюць, што ў апошнія перадваенныя гады млынаром у Касакоўскіх працаваў чалавек, якога звалі Габрыэль Каваленя. Жыхары Бераставіцы далі яму мянушку “Габрык”. Апошні ўладальнік маёнтку малады граф Станіслаў Юзэф Касакоўскі пастараўся знайсці незаменнаму працаўніку асобнае жыллё – хату на ўскрайку Бераставіцы. Гэта хата стаяла з правага боку напрыканцы вуліцы Эймінаўскай (прыкладна на тым месцы, дзе сёння знаходзіцца ўезд на базу філіяла райспажыўтаварыства).
Пры нямецкай акупацыі, калі Касакоўскіх у Бераставіцы ўжо не было, абавязкі млынара выконваў нехта Саўлевіч. Казалі, што гэты чалавек жыў прама ў будынку млына, у якім было для гэтага абсталявана спецыяльнае памяшканне з печкай. Сёння, праходзячы па мосту па ву-ліцы Леніна праз Бераставічанку і зазірнуўшы туды, дзе збягае з возера ўніз імклівы паток вады, можна заўважыць нешматлікія раскіданыя паўсюдна вялікія камяні. Гэта бадай і ўсё, што засталося ад вадзянога млына, аб якім ішла размова вышэй. Разабраны ён быў, як і многія гістарычна важныя аб’екты мястэчка, у пасляваенныя гады.
На малюнку: так выглядаў бераставіцкі вадзяны млын у канцы 19-га – пачатку 20-га стст. На пярэднім плане відаць дадатковае рэчышча ракі, рыншток і вадзяное кола. З другога боку будынка працякае асноўнае рэчышча Бераставічанкі. На правым беразе яго стаяць гаспадарчыя пабудовы. Пазней на заднім плане каля дарогі будзе ўзведзены новы касцёл.
Малюнак выканаў гарадзенскі мастак-рэстаўратар Уладзімір Кіслы.
Сяргей Лушчык, г.Гродна



20 комментариев по теме “Млын Касакоўскіх у Вялікай Бераставіцы

  1. При переписке мне работник музея ответил, что снимки Берестовицы есть и немало.
    Видимо там есть подписи под некоторыми снимками.
    Если нет подписи то узнать местность Берестовицы мог бы только старший человек, местный житель помнящий старую Берестовицу . Думаю тут лучшей кандидатуры чем Баер Марьян Станиславович не найти, но реально ли ему попасть туда?
    Однако 4 тыс снимков чтоб только просмотреть то нужно сколько времени. Удивительно что это все сохранилось в тех лихолетьях. И удивительно , что в Берестовице на самой заре фотографии действовали такие известные фотографы как Казимир Коссаковский и Волынцевич. На сколько знаю и Волынцевича фото архив еще не весь исследован.

  2. Большасць фотаматэрыялаў Станіслава Казіміра Касакоўскага трапіла ў Музей Чурлёніса ў Каўнасе. Але некаторыя дакументы ёсць у Польшчы і Беларусі. Асноўная частка каўніскіх дакументаў знаходзіцца ў кепскім стане. Тым не менш, гэта добрая крыніца па гісторыі Бераставіцы. Упэўнены, што сярод фотаздымкаў Вайткушак і іншых мясцовасцяў Касакоўскіх, ёсць і наша мястэчка. Магчыма, што працаўнікі музея не ведаюць, што гэта Бераставіца Трэба паспрабаваць трапіць у гэтыя фонды музею, і азнаёміцца з імі. Пажадана мець нейкія афіцыйныя паперы ад нашых бераставіцкіх афіцыйных установаў. Але гэта справа не аднаго дня. Для працы ў Каўнасе спатрэбіцца 2-4 дні — заяўка, пошукі ў фондах, падрыхтоўка для сканіравання, сканіраванне, банкаўскія (альюбо музейныя) аплаты і г.д. Памятаю, у Вільнюсе ксеракс некалькіх лістоў рабілі толькі на наступны дзень пасля заяўкі.

  3. смотрите https://berestowica.blogspot.com/b/post-preview?token=F4QDOEwBAAA.h-qJuf5UYamWU8gxSjxtEg.3w357WlhL0Pw-p321ns7nA&postId=6775602924882814877&type=POST

    А вот и продолжение этой темы. Лущик Сергей в районной газете неоднократно упоминал Казимира Коссаковского увлеченного фотографа жившего и снимавшего на рубеже 19 и 20 веков вот эти статьи http://www.beresta.by/?p=3292#more-3292

    http://www.beresta.by/?p=1898#more-1898

    http://www.beresta.by/?p=13614#more-13614

    Это послужило основанием мне для поиска в Интернете. Кое что удавалось находить- отдельные фото. А после нашел ошеломляющую новость оказывается в Литве в Каунасе в музее хранятся десятки альбомов с тысячами фотографий Казимира Коссаковского.

    http://www.ciurlionis.lt

    Я начал переписку с музеем думая , что произведу фурор среди местных краеведов неожиданно опубликовав массу старинных фотографий .. Оказывается в музее много фотографий из Берестовицы.

    Но мне ответили , что за копию каждого снимка мне нужно заплатить 0,58 евро.

    Я ответил, что интересные снимки опубликую в своем блоге и будет реклама их музею 🙂

    Мне ответили, что если снимок для публикации то за его нужно платить 1.45 евро.

    Короче, я понял, что мне это не потянуть. Нужно бы подключить наш музей белки.

    Мне так же любезно сообщили , что в Литве в 2004 году была опубликована книга

    „Grafų Kosakovskių albumas“ с массой снимков.

    Данные для контактов с музеем в Каунасе

    Nijolė Adomavičienė

    Direktoriaus pavaduotoja-vyriausioji fondų saugotoja

    Nacionalinis M.K.Čiurlionio dailės muziejus

    V.Putvinskio 55

    Lt-44248 Kaunas

    T.:+370 37 206375, M.:+370 698 80412

    F.: +370 37 222606

    http://www.ciurlionis.lt

  4. Бачыце, гэта карта аказалась куды больш старэйшай, чым я лічыў.Значыць ён там быў, раз абазначаны на гэтай карце.Можа гэта і быў той дзяржаўны вадзяны млын з суконавальняй,які дзейнічаў у 19 ст. і аб якім увесь час ідзе гаворка. На карце польскага перыяду яго ўжо няма. Найбліжэйшы вадзяны млын ў ваколіцах Бераставіцы знаходзіўся, як паказана на карце, напачатку Ёдзічаў. А ў самым мястэчку ў 20ст.іх было толькі два,аб якіх я казаў.Але інфармацыя цікавая.

  5. Дзень добры, але я схільны лічыць, што на прыканцы 19 ст. дзейнічала два вадзяных млына, мапа на каторай яны пазначаны немецкая і на маю думку была састаулена Прусамі у перыяд вайны з Францыяй 1871 рок картаграфія справа дарагая у тую пару а на вайну грошай не шкадавалі ды у Прусіі былі сваі амбіцыі на гэтую тэррыторыю. У перыяд перадваенны першай міравой карта была удакладнена немцамі. Вось тут могуць быць пытанні як карта перапрацоувалася у кабінеце ці з выездам на паля. Што да млына то ен знаходзіуся на дарозе да Плюскалауцы(там цяпер мост і якаясь забудова з бетона).Старэйшыя жыхары памятаюць калі ішлі са стараны бераставіцкіх могілак на Плюскалауцы(напрамкі) то пераходзілі рэчку па астатках млына.
    Косвенна выдае агратэхнічнае збудаванне насыпы уздоуж рэчкі ад бераставіцкага маста уніз па цячэнню.Гэта было зроблена для акамуляцыі вады.

  6. Добры дзень, Андрэй.Дзякуй, што далучаецесь да дыскусіі.Я зразумеў, што на карце, пра якую ідзе размова,пазначаны два млына, а паходзіць карта яшчэ з 1914 г.-царскіх часоў.Думаю, што гэта і ёсць тыя самыя млыны, аб якіх гаворыцца ў артыкуле (вадзяны і паравы), паколькі першы узнік яшчэ ў глыбіні,альбо і пачатку ХІХ ст., а другі ў 1911-1912гг.На пазнейшых картах(польскага перыяду)аднаго млына няма. Згодзен з Вамі. Маю такую карту (квадрат Swislocz)у цфравым фармаце,якая былы выдадзена ў Варшаве ў 1930г.Вайскавым Інстытутам Геаграфічным.Там пазначаны зорачкай толькі вадзяны млын,які належаў у той час Касакоўскім. Ён знаходзіўся на Бераставічанке пры дамбе.Другі (паравы)млын не пазначаны, хаця таксама дзейнічаў пры возеры (Бераставічанке).Тлумачэнне гэтаму наступнае.Калі ўзяць іншыя квадраты гэтай польскай вялізнай карты, напрыклад той жа Слонім,то там ў адрозненне ад квадрата Свіслач(Бераставіца)збоку на правым белым полі ёсць каментары-тлумачэнні знакаў і скарачэнняў.У гэтым спісе значацца толькі вадзяныя млыны (пазначаюцца зорачкай),а паравых ўвогуле няма.Думаю, што іх усёж было вельмі мала ў тыя часы, таму іх не наносілі на карту.А можа былі нейкія іншыя прычыны (напрыклад стратэгічныя).Паравы млын у Бераставіцы праіснаваў да другой сусветнай вайны і ўгэты перыяд быў знішчаны.
    Што датычыцца дзяржаўнага млына ў ХІХ ст., то я схільны да таго, што гэта быў той самы вадзяны млын, якім пазней валодалі Касакоўскія.Дазволю выказаць асабістае меркаванне.Думаю,што напрыканцы ХІХ ст,пасля таго,як графы Марыя і Юзэф Касакоўскія (пасля шлюбу) пераехалі жыць у мястэчка,дзяржаўны млын пераўшоў да іх ваўласнасць.

  7. Першы млын стаяу вось тут 53,11,21.30N 24,00,16.16E (па Google Планета Земля) на больш позніх мапах яго ужо няма хіба ен і быу дзяржауны

  8. Паважаныя гисторыки было два млына пашукайце карту KdwR_O29_Swislocz_1914_400dpi

  9. Працую ў гістарычных архівах не першы год і ведаю што гэта такое. Таму адшуканыя там звесткі аб дзяржаўным вадзяным млыне, які дзейнічаў у нашым мястэчку ў 19 ст.,і дзе працавала ў дадатак суконавальня,ні ў якім разе не ўспрымаю, як фантастыку. Наадварот, цешусь з таго, што ў Бераставіцы ёсць людзі, якія цікавяцца гісторыяй мястэчка і стараюцца здабыць па крупінках новую і цікавую інфармацыю. Архівы хаваюць яшчэ шмат таямніц.
    Не буду здзіўлены, калі ў будучым у архівах адшукаюць новыя матэрыялы, якія датычацца розных грамадзкіх аб’ектаў нашага мястэчка ў далёкім мінулым — корчмаў, заездных двароў,цэркваў, касцёлаў, кузняў, млыноў і г.д., і аб якіх мы нічога да гэтага не ведалі. Альбо знойдуцца звесткі аб тым, што у Бераставіцы ў сярэднявеччы, напрыклад у 16-17 ст.ст., існаваў магутны замак,абнесены сценамі і глыбокімі фосамі (равамі).
    Калі ў архіўных дакументах гаворыцца, што у 19 ст.у нашым мястэчку дзейнічаў дзяржаўны вадзяны млын з суконавальняй, то думаю,што так яно было на самой справе.Тым больш, што гэтыя захаваныя ў архівах матэрыялы з’яўляюцца матэрыяламі дзяржаўнага (царскага) справаводства і былі складзены ў свой час казённымі (дзяржаўнымі) службоўцамі. Дарэчы,вадзяныя млыны ў тыя далёкія часы былі не толькі ў самой Бераставіцы. Іх было багата і ў наваколлі. Аб гэтым гавораць тыя ж архівы. Але ўсё гэта было ў 19 ст.і яшчэ раней.
    У 20-30-я гг. ХХст. у мястэчку было два млына вадзяны і паравы,аб якіх я гаварыў вышэй, і абодва былі прыватнымі. Адзін з іх (вадзяны)апісваецца ў артыкуле. Такім, якім ён быў у той міжваенны(польскі) перыяд.А пабудаваны быў яшчэ у 19 ст. Знаходзіўся ён у той міжваенны час ва ўласнасці Касакоўскіх (да 1939 г.).
    Іншая справа, што тут трэба разабрацца, што гэта быў за дзяржаўны вадзяны млын у 19 ст.Загадка ў тым,дзе ён знаходзіўся і да якога часу існаваў. А можа гэта той самы млын, якім валодалі ў ХХ ст. Касакоўскія?

  10. Паважаны Сяргей, яркая і кароткая гісторыя ў Вас аб двух млынах у Вялікай Бераставіцы першай пал ХХ ст. Абодвы млына — прыватная маёмасць. Але Вам цяжка здабыць веру ў існаванне яшчэ аднаго вадзянога млына ў Бераставіцы як дзяржаўнай маёмасці. У «Вопісах казённай маёмасці Вялікай Бераставіцы» за 1844-1869 гг. (5 спраў)часта ўпамінаецца дзяржмаёмасць — вадзяны млын з даходам 40 рублёў. Верыце Вы ці не ў існаванне дзяржаўнага вадзянога млына ў Бераставіцы на працягу ўсяго ХІХ ст.? Дзе бы ён стаяў? Альбо архіўныя звесткі з Гродна аб дзяржаўным вадзяным млыне Вам здаюцца фантастычнымі?!.

  11. Паважаны Сяргей, яркая і кароткая гісторыя ў Вас аб двух млынах у Вялікай Бераставіцы першай пал ХХ ст. Абодвы млына — прыватная маёмасць. Але Вам цяжка здабыць веру ў існаванне яшчэ аднаго вадзянога млына ў Бераставіцы як дзяржаўнай маёмасці. У «Вопісах казённай маёмасці Вялікай Бераствіцы» за 1844-1869 гг. (5 спраў) часта ўпамінаецца дзяржмаёмасць — вадзяны млын з даходам 40 рублей. Верыце Вы ці не ў існаванне дзяржаўнага вадзянога млына ў Бераставіцы на працягу ўсяго ХІХ ст. ? Дзе бы ён стаяў? Альбо архіўныя звесткі з Городна аб дзяржаўным вадзяным млыне вам здаюцца фантастычнымі?!.

  12. Хачу удакладніць, што пзней на будыеку вадзянога млына былі заменены драўляныя часткі франтонаў.На іх месцы зрабілі вокны з мураванымі цэглай пілястрамі. Але не у гэтым сутнасць.
    Калі ўзяць паравы млын на левым беразе возера (Бераставічанкі), які да вайны належаў мясцовым яўрэям, то тут можна дапусціць, што ў пачатку ХХ ст.яго ўзвялі Касакоўскія (Юзэф Касакоўскі).Магчыма, ўжо потым нейкім чынам млын адыйшоў ва ўласнасць да яўрэяў. Прыгадаю сітуацыю з узвядзеннем новага касцёла у Бераставіцы, звязаную з фінансавымі цяжкасцямі і продаж палаца ў Варшаве. Ёсць яшчэ адна цікавая версія — кажуць Юзэф Касакоўскі быў заядлым карцёжнікам і губляў у азарце вялікія сумы грошай. Але гэта толькі мае асабістыя здагадкі.

  13. З задавальненнем дапамагу разабрацца ў гэтай сітуацыі, каб Вы канчаткова не заблыталісь.
    У 20-30-я гг.(пры Польшчы)у нашым мястэчку існавала два млыны -паравы і вадзяны.Больш млыноў не было.У сваёй калекцыі я маю не адзін фотаздымак гэтых млыноў(прычым у розных ракурсах).На панарамных фотаздымках мястэчка дакладна відаць уся мясцовасць з будынкамі.Там можна ўбачыць гэтыя самыя млыны,і як яны стаяць адносна дарогі, ракі, возера і г.д. Зробленыя фотаздымкі ў розныя часы 1900,1911,20-30-гг.Ёсць і той вядомы здымак (1900г), аб якім ідзе размова ў артыкуле.Дарэчы ён таксама паходзіць з маёй калекцыі. Калі млын быў пабудаваны, шчыра гаворачы, я не ведаю, паколькі не займаўся архівамі 1-й паловы 19 ст. Але думаю, што ён даволі стары і ўзведзеныны не пазней як сярэдзіна 19 ст. А стаяў гэты магутны каменны будынак з кантрфорсамі тут, дзе цяпер стаянка перад магазінамі, а не дзе сучасны рынак.Гэта бясспрэчна.Фасад яго быў складзены з цэглы. У польскі час цэглай выклалі і яго некалі драўляныя франтоны. Дакладна вядома, што да вайны (пры паляках)ён належаў графам Касакоўскім і быў чыста вадзяны.Акрамя гэтага даваў электраэнергію ў маёнтак. Думаю, што і ў 1900г.ён таксама быў ва ўласнасці Касакоўскіх.Вядома, што фатограф Станіслаў Казімір Касакоўскі, робячы здымкі ў свой час на шматлікія выставы, у 95 адсотках фатаграфаваў сваю сям’ю, розныя аб’екты і ўгоддзі, якія належалі менавіта Касакоўскім, а не дзяржмаёмасць.Маю вялікую колькасць такіх кадраў аўтарства Касакоўскага ў «фота-лічбе»(больш за 150)якія гавораць пра гэта. У Вялікай Бераставіцы гонарам графаў быў новы двухпавярховы палац і гэты вадзяны млын з цёсанага камня з колам пры паўднёвай сцяне. Гэтыя тры здымкі (два з якіх -палац ад фасаду і з тылу з драўлянай альтанкай) пайшлі на выставу ў Варшаву.Будынак каменнага млына з цагляным фасадам перажыў некалькі войнаў і быў разабраны ў пасляваенны час.
    Цяпер адносна рэчышчаў ракі. Не выключаю, што ў архіве Вы маглі знайсці матэрыял, дзе гаворыцца, што вадзяное кола было накіравана на асноўнае рэчышча ракі. Усё правільна.Але тут сітуацыю трэба разглядаць з таго боку, якое рэчышча лічыць асноўным,а якое дадатковым. Бясспрэчна адно, што гэтыя асобныя рукавы ракі выцякалі з возера па абодва бакі млына, абміналі будынак і потым далей злучалісь у адно. Абодва рукавы дакладна відаць на старых фотаздымках, як царскіх, так і польскіх.У сваім артыкулее, каб не заблытаць чытача, я ўсёж палічыў за асноўнае рэчышча тое, якім яго ведаюць сёння людзі-сучаснае. Увесь час яно было прамым і цякло пры паўночнай сцяне.На ім ніколі не было вадзянога кола.Вось і атрымліваецца, што будынак стаяў на левым беразе. Калі ж браць за асноўнае рэчышча другі рукаў (дзе было кола),выходзіць, што млын быў на правым. Гэты рукаў быў крывы і потым далучаўся да прамога рэчышча.
    І яшчэ — на месцы, дзе цяпер рынак,ніколі не было ніякага млына (прынамсі ў канцы 19-20 ст.)
    Яшчэ некалькі слоў пра паравы млын. Правілна,
    пабудаваны ён быў у яшчэ ў пачатку ХХ ст. Дакладней 1911-12гг.Вядома, што знаходзіўся ён па другі бок дарогі, дзе цяпер піўны кіёск і далей на беразе.На старым здымку 1911г відаць яго ў працэсе пабудовы — стаіць у рыштаваннях.Ведаю, што ў даваенны час (30-я гг) ім валодалі прадстаўнікі яўрэйскай абшчыны (у архіве значыцца Залман Штайн). Млын стаіць на левым беразе ракі Бераставічанкі (возера), паколькі возера -гэта і ёсць пашыранае рэчышча ракі.А пры вадзе было ўсталявана дапаможнае кола (ротар).
    Думаю, што здымкі, якія ёсць на выставе, мне знаёмыя.

  14. Бераставічанін:
    Цікавая справа — млын Касакоўскіх. Але на фотаздымку 1900 г., які зрабіў Казімір Касакоўскі ў Бераставіцы, адлюстраваны вадзяны млын — дзяржаўная маёмасць, якая не належыла Касакоўскім. Млын жа Касакоўскіх быў паравы, пабудаваны з чырвонай цэглы ў перш. пал. ХХ ст. на левым беразе ракі, дзе зараз аўтастаянка з крамамі. На фотаздымку 1900 г. паказаны вадзяны млын, пабудаваны ў пач. ХІХ ст. , і стаяў гэты млын на правым беразе ракі, дзе зараз знаходзіцца рынак. У Гродзенскім гістарычным архіве маецца апісанне гэтага вадзянога млына як дзяжаўнай маёмасці, ў якой дзейнічала яшчэ і суконавальня. Пра яе ў Вашым артыкуле зусім не гаворыцца. І не дзіва, бо Вы распавядаеце аб млыне Касакоўскіх. Дзяржаўны вадзяны млын меў кола, накіраванае на асноўнае рэчышча Бераставічанкі. Гэта ясна бачна на фотаздымку 1900 г. Вы жа апісваеце, што млын быў абкружаны з двух бакоў вадой. І гэта прытым, што вадзяны млын меў надта доўгі фасад, накіраваны на дарогу. Дапамажыце мне ўявіць раку,раздвоеную вакол доўгага будынка млына!? Трэба зразумець: колькі млыноў было ў Бераставіцы ў розныя часы, дзе яны стаялі і каму належылі. Артыкул мае назву «Млын Касакоўскіх», а апісваецца малюнак млына з вядомага фотаздымка 1900 г., на якім — дзяржаўны вадзяны млын падчас сваёй працы. Як выглядаў млын Касакоўскіх у 20-30-ыя гг. ХХ ст. Вам падкажа раённая бібліятэка, дзе дзейнічае выстава фотаздымкаў Бераставіцы ХХ ст. пад назвай «Фотаімгненні для нашчадкаў».

  15. Jak zawsze bardzo ciekawe i pomagajace zrozumieć dawna historie W.Brzostowicy.
    Pozdrawiam i dziękuję.

  16. Гледзячы, якой вышыні гэты камень. Адзін знаёмы казаў,што падобныя жорны нехта перавозіў нават легкавым Фольксваген-Пассат (універсал). Гэтаму легендарнаму аўтамабілю самы час ставіць у нашай памежнай зоне помнік. Жарт…Як толькі яны туды яго пагрузілі?…
    Бераставіцкі вадзяны млын быў адным са старэйшых будынкаў у мястэчку. Нават старэйшы за мураваны графскі палац. У архівах ён узгадваецца ў дакументах 2-й паловы 19 ст. Малюнак у артыкуле выкананы аўтарам з арыгінальнага фотаздымка, які зрабіў у 1900 годзе ўладальнік Бераставіцы фатограф Станіслаў Казімір Касакоўскі. Гэты здымак разам з шэрагам іншых яго здымкаў увайшоў у альбом, які дэманстраваўся на прэстыжнай фотавыставе ў Варшаве здаецца ў 1900 альбо 1901гг.і заваяваў там медаль срэбранай пробы (2-е месца).

  17. значит дело за трактором и подьемным краном 🙂

  18. Я зараз упершыню ад Вас пачуў гэтую інфармацыю. Калі не ведаюць у музеі, то трэба ім паведаміць. У любым выпадку, бераставіцкія гэта жорны, ці не, але такога памеру яны вельмі рэдкія і ўяўляюць сабой гістарычную каштоўнасць.

  19. Сохранились не только камни но и огромный жернов-около 150см.в диаметре.
    Конечно место этому жернову возле музея.
    Чем быстрее его перевезут тем лучше- сейчас новые белорусы любят такие украшения ставить у себя во дворах.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *