Механізатар – прафесія адказная

Лента новостей Человек и его дело

Нельга ўявіць сабе будзённы ці святочны стол без духмянага хлеба. Гэтаму папярэднічае доўгі шлях ад клопату пра зямельку-маці і зярнятка, якое яна прымае да сябе. І нялёгкая праца механізатара пры гэтым незаменная!
У кожнай гаспадарцы ёсць людзі, якія робяць сапраўдны гонар такой прафесіі. У СВК “Цецяроўка” добрыя словы я пачула ў адрас Віктара Трахіміка. Працуе ён з 1985 года і заслужыў шчырую павагу. Сваім пагрузчыкам “Амкадор” чалавек задаволены. Тэхніка магутная і сучасная. На такой і  працаваць прыемна. А заняты чалавек быў на пагрузцы арганічных угнаенняў, унясенне якіх значна павышае ўрадлівасць глебы.
Ніна Наддэ, фота аўтара

Нельга ўявіць сабе будзённы ці святочны стол без духмянага хлеба. Гэтаму папярэднічае доўгі шлях ад клопату пра зямельку-маці і зярнятка, якое яна прымае да сябе. І нялёгкая праца механізатара пры гэтым незаменная! У кожнай гаспадарцы ёсць людзі, якія робяць сапраўдны гонар такой прафесіі. У СВК “Цецяроўка” добрыя словы я пачула ў адрас Віктара Трахіміка. Працуе ён з 1985 года і заслужыў шчырую павагу. Сваім пагрузчыкам “Амкадор” чалавек задаволены. Тэхніка магутная і сучасная. На такой і  працаваць прыемна. А заняты чалавек быў на пагрузцы арганічных угнаенняў, унясенне якіх значна павышае ўрадлівасць глебы. Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *