Макараўскія школьнікі разважалі аб колерах вайны

80 лет Великой Победы Беларусь помнит Лента новостей Образование

Якога колеру вайна? На гэтае пытанне шукалі адказ трэцякласнікі на класнай гадзіне, прысвечанай 76-годдзю Перамогі савецкага народа над фашысцкімі захопнікамі ў рамках тыдня грамадзянска-патрыятычных спраў “Мы – нашчадкі Вялікай Перамогі”. У час размовы дзеці гаварылі аб страшных ваенных днях і начах, аб спаленых вёсках, аб героях вайны. Ульяна  Носка падрыхтавала невялікае паведамленне аб лёсах сваіх землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны, а Валера Журневіч расказаў пра спаленую немцамі вёску Хатынь. Дзеці ўважліва, з вялікім захапленнем слухалі і задавалі пытанні аб вайне. 

Вучні складалі сінквейн са словам вайна і выявілі, што вайна – гэта гора, слёзы, кроў, попел, жах. Усе разам пісалі лісты вэтэранам вайны, дзе выказалі словы ўдзячнасці за мірнае неба, за спакойны сон, за шчаслівае дзяцінства.  Вучыліся складваць франтавыя канверты-трохкутнікі. Затым падабралі антонім да слова “вайна”,  назвалі словы асацыяцыі да слова “мір” і прымацавалі да дошкі. Звярнулі ўвагу на выставу кніг, спецыяльна падрыхтаваную школьным бібліятэкарам. Асабліва ўразіла кніга  “Ніколі не забудзем”, складзеная з успамінаў беларускіх дзяцей, якія перажылі ўсе жахі нямецкай акупацыі і якія дапамагалі сваім бацькам граміць ворагаў у гады Вялікай  Айчыннай вайны. У канцы навучэнцы ўшанавалі памяць загінуўшых і тых, хто не дажыў да нашых дзён ветэранаў хвілінай маўчання. Мы памятаем! Значыць, мы жывём! Няхай ніколі не паўтарыцца вайна! Мы за мір у цэлым свеце!

Алена Будніцкая, настаўнік пачатковых класаў Макараўскага ясляў-сада-сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *