Майстар-клас для настаўнікаў хіміі і біялогіі раёна прайшоў на базе Вялікабераставіцкай школы

Лента новостей

На базе Вялікабераставіцкай школы адбыўся майстар-клас для настаўнікаў хіміі і біялогіі раёна. Мерапрыемства прайшло ў рамках работы з адоранымі вучнямі. Праводзіла майстар-клас Зоя Аляксандраўна Анішчанка. І невыпадкова, таму што яна — высокакваліфікаваны педагог, чые ўрокі звычайна праходзяць на высокім метадычным і тэарэтычным узроўні, а вучні не раз з’яўляліся пераможцамі школьных, раённых і абласных алімпіяд па біялогіі. Тэмай майстар-класа стала “Адпрацоўка практычных навыкаў па раздзеле “Мікрабіялогія». Гэтая тэма можа быць выкарыстана пры падрыхтоўцы ўдзельнікаў алімпіяд, а таксама пры правядзенні школьнікамі біяэкалагічных даследаванняў. Дарэчы, сам майстар-клас быў арганізаваны такім чынам, што педагогі мелі магчымасць не толькі азнаёміцца з методыкай правядзення падобных заняткаў, але і самім папрацаваць з прапанаваным матэрыялам. Удзельнікі майстар-класа станоўча ацанілі прадстаўленую праграму і адзначылі, што яна ўтрымлівае карысныя метадычныя рэкамендацыі.
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *