Добры пераднавагодні падарунак зрабіў пакупнікам Бераставіцкі філіял аблспажыўтаварыства. У ранейшы, абноўлены пасля рамонту гаспадарчым спосабам будынак па вуліцы Матросава, 2 у райцэнтры, вярнуўся магазін прамтавараў “Родны кут”. Першым наведвальнікам ён адчыніў дзверы ў нядзелю, 15 снежня.
Пакупнікі задаволены прасторнай і светлай гандлёвай залай, шырокім асартыментам тавараў і іх выкладкай. Асобнае месца адведзена бытавой тэхніцы, посуду, шпалерам, керамічнай плітцы, пакрыццю для падлогі і г. д. Усё на віду, да любога тавара можна блізка падыйсці, атрымаць неабходную кансультацыю пра яго ў загадчыцы магазіна Марыі Каваленка, прадаўцоў Ганны Хілюта, Галіны Логіш. Будаўнічыя матэрыялы цяпер знаходзяцца ў асобнай зале, пагрузіць жа іх будзе зручна на рампе.
Задаволены пакупнікі, вядома, і тым, што ў магазіне ўведзена частковае самаабслугоўванне. А працуе ён і ў выхадныя дні – з 10 до 15 гадзін.
Марыя Драпеза,
фота аўтара