Летам за падлеткамі кантроль асобы

Лента новостей

У дзяцей і падлеткаў, якія пакінулі сцены навучальных устаноў на перыяд летніх канікул, цяпер шмат вольнага часу на адпачынак і забавы. А ў дарослых дабавілася клопату аб тым, каб гэты адпачынак быў бяспечным і для саміх дзяцей, і для акружаючых. Пад асаблівай увагай летам знаходзяцца падлеткі, схільныя да правапарушэнняў.

З мэтай зніжэння ўзросту падлеткавай злачыннасці, прыцягнення ў летні перыяд дзяцей і падлеткаў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, да актыўнага культурнага і аздараўленчага адпачынку аддзелам адукацыі сумесна з камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама і другімі зацікаўленымі структурамі рэалізоўваецца праект “Лета – 2012: час адпачынку, сацыяльна значных спраў, асабістага самаўдасканалення”. У яго рамках распрацаваны і праводзіцца шэраг мерапрыемстваў па арганізацыі летняй занятасці дзяцей і падлеткаў, а таксама прафілактыкі правапарушэнняў.

Па стану на 1 чэрвеня ў банку дадзеных дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, налічвалася 33 непаўналетніх школьнага ўзросту, паведаміла дырэктар Бераставіцкага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Марына Самкова, 2 школьнікі знаходзіліся на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. За гэтай катэгорыяй дзяцей і падлеткаў ажыццяўляецца пастаянны кантроль з боку спецыялістаў устаноў адукацыі, РАУС, камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама. У час штомесячных міжведамасных рэйдаў абавязкова наведваюцца сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці, якія знаходзяцца на рознага віду прафілактычных уліках або ў сацыяльна небяспечным становішчы. Першачарговая ўвага надаецца летняй занятасці такіх дзяцей.

Як расказала метадыст аддзела адукацыі райвыканкама Інэса Сайко, для таго, каб забяспечыць занятасць і адпачынак школьнікаў, ва ўсіх установах адукацыі працавалі лагеры дзённага прабывання, дзе адпачылі больш за 400 школьнікаў.

120 падлеткаў былі заняты ў профільных лагерах, такіх як “Патрыёт”, “Навука”, “Юны пагранічнік”, “Краяведы”, “Мерыдыян”, “Праметэй”.

350 дзяцей з нашага раёна прыме за ўсе змены дзіцячы аздараўленчы лагер “Бераставіцкі”. Акрамя таго, на базе гімназіі аг.Пагранічны і Малабераставіцкай СШ працавалі лагеры працы і адпачынку (па 20 чалавек у кожным).

Юныя спартсмены адпачывалі ў лагеры “Алімпіец”, а для дзяцей-інвалідаў працаваў атрад на базе Бераставіцкага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Дарэчы, дадала Інэса Валянцінаўна, для дзяцей у час канікулаў забяспечаны свабодны доступ на спартыўныя пляцоўкі ўстаноў адукацыі, футбольныя палі.

На 1 ліпеня колькасць непаўналетніх, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, зменшылася з 31 да 25 чалавек, паведаміла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Валянціна Майсюк. Прычым, школьнікаў на ўліку ўжо няма, толькі навучэнцы ліцэяў і працуючыя непаўналетнія. Іх занятасць таксама пастаянна кантралюецца.

Навучэнцы ліцэяў цяпер праходзяць вытворчую практыку ў гаспадарках па месцы жыхарства. Большасць з тых, што стаяць на ўліку, раз’ехалася ў іншыя раёны. Таму ў РАУС па месцы іх жыхарства накіраваны паведамленні аб тым, каб за імі быў умацаваны кантроль.

Што датычыць правапарушэнняў з удзелам непаўналетніх, то іх колькасць у летні перыяд знізілася, падкрэсліла Валянціна Уладзіміраўна.

Не было зарэгістравана злачынстваў і правапарушэнняў у лагерах, па лініі ДАІ, толькі прыйшло некалькі пратаколаў з іншых раёнаў.

Займаюцца прафілактычнай работай з непаўналетнімі ў час летніх канікул і грамадскія выхавальнікі, нясе дзяжурства маладзёжны атрад аховы правапарадку, арганізаваны пры аддзеле па справах моладзі райвыканкама і раённым камітэце БРСМ.

Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *