Лепшыя ў конкурсе

Лента новостей

Дыплом I ступені атрымала Вялікабераставіцкая СШ за ўдзел у абласной акцыі па пасадцы дэндрарыяў, лесапаркавых зонаў і алей. Конкурс быў аб’яўлены Гродзенскім дзяржаўным абласным эколага-біялагічным цэнтрам дзяцей і юнацтва, згодна з абласным планам мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні на зямлі і ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 65-годдзю Вялікай Перамогі. Па словах галоўнага спецыяліста раённага аддзела адукацыі В.А.Апунік, школы прынялі актыўны ўдзел ў мерапрыемстве і ўнеслі пэўны ўклад у добраўпарадкаванне нашых населеных пунктаў. Партфоліо ўдзельнікаў уключала план правядзення акцыі, справаздачныя матэрыялы аб зробленым, дзе адзначалася не толькі месца і колькасць пасаджаных дрэў, але і хто ў гэтым удзельнічаў. Прадставілі каманды навучальных устаноў і галерэю фотаздымкаў акцыі. Кожная з каманд-удзельніц  абрала свой накірунак: пасадка алей “Памяці” і “Перамозе-65”, дэндрарыі альбо лесапаркавыя зоны. Так, напрыклад, вучні гімназіі п.Пагранічны на тэрыторыі пасёлка высадзілі 65 дрэў бэзу, у Малабераставіцкай СШ у школьным скверы высадзілі 120 дрэў, а ў скверы і дэндрарыі па-за межамі школы —  яшчэ 165. У НПК “Старадварэцкі дзіцячы сад-БШ” высаджана алея з 19 дрэў на тэрыторыі навучальнай установы. Пераможцамі конкурсу сталі вучні Вялікабераставіцкай СШ, якія высадзілі на тэрыторыі пасёлка 265 дрэў. Дзякуючы ім з`явіліся сквер і алея “Перамозе-65”
Хутка будуць вядомы вынікі яшчэ адной акцыі, якая таксама праводзілася з нагоды юбілейнай даты Перамогі – гэта конкурс па пасадцы тэматычных клумбаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *