Канцэрт да Дня абаронцаў Айчыны прайшоў у Вялікай Бераставіцы

Культура Лента новостей

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у раённым Доме культуры адбыўся святочны канцэрт. Да ўсіх мужчын, што прысутнічалі ў гэты дзень у зале, з віншавальнай прамовай звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Пісарык. Ён адзначыў, што свята абаронцаў Айчыны – гэта сімвал адзінства грамадства, міра, стабільнасці і пераемнасці пакаленняў. У нашы дні абарона Радзімы перастала быць прэрагатывай толькі ваенных. Сёння гэта справа ўсіх і кожнага: афіцэра і вучонага, бізнесмена і офіснага служачага, рабочага і аграрыя.
Шмат цёплых сардэчных слоў, шчырых пажаданняў і віншаванняў, прагучала са сцэны ў адрас моцнай паловы чалавецтва. Жанчыны і дзяўчаты – удзельніцы канцэрта – прысвяцілі мужчынам вакальныя і танцавальныя нумары. Выступілі Алёна Варонік, Алена Бутрыла, Таццяна Панасюк, Вікторыя Бажко, Юлія Раманенкава, Рыта Каспшак, Юлія Атрушкевіч, Вераніка Хлістоўская, Наталля Пучок, Алена Бурая, Вольга Плоцкая, Марта Канецкая, Марына Міндо, Анастасія Мартыш, танцавальны калектыў РДК “Energy Star”. Вядучыя святочнай праграмы – Марына Хаменя і Аляксандра Міцкевіч.
Святлана Ганчарова, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *