“Здароўе—залог даўгалецця!”

Лента новостей

— такім быў дэвіз святочнага мерапрыемства, якое прайшло ў Пыхоўчыцкім Доме сацыяльна-культурных паслуг у рамках конкурсу, аб’яўленага сумесна раённым метадычным цэнтрам народнай творчасці і рэдакцыяй “Бераставіцкай газеты”.

Разумеючы актуальнасць дадзенай праблемы і важнасць ролі ўстаноў культуры ў прапагадзе здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва, мы пастараліся правесці сустрэчу не толькі ў атмасферы шчырасці, сяброўства і душэўнасці, але і прадаставіць нашым гасцям максімальна карысную і даступную навукова-пазнавальную інфармацыю пра тое, як зберагчы сваё здароўе.
Як ведаеце, насельніцтва нашай і суседніх вёсак складаецца ў асноўным з людзей пажылога ўзросту. І пытанне захавання здароўя для іх—актуальнае. Улічваючы гэта, пры падрыхтоўцы мерапрыемства мы звярнулі ўвагу на прафілактыку захворванняў пры дапамозе лекавых раслін, на правільнае ўжыванне прадуктаў харчавання, садавіны і агародніны. Увазе гасцей была прадстаўлена “Зялёная аптэка” з вялікім асартыментам лекавых траў, якія сабралі нашы юныя аматары прыроды. На выставе-прэзентацыі расказвалася пра карысныя ўласцівасці кожнай расліны, прыводзіліся прыклады ўжывання яе ў народнай медыцыне.
У неардынарнай форме мы пазнаёмілі прысутных з тымі харчовымі прадуктамі, садавіной і агароднінай, якія павінны быць у штодзённым рацыёне чалавека. Знаёмства гэта адбылося праз дэманстрацыю так званага Дрэва жыцця, на галінах якога і “раслі” імправізаваныя “плады”. Карысныя якасці кожнага прадэманстраванага “экспанату” таксама былі абмеркаваны гасцямі. А папярэднічалі абмеркаванню вершаваныя радкі, напісаныя мною ў якасці ўступнай характарыстыкі гэтай кампазіцыі:
…Дерево это очень волшебно
И привлекательно, и целебно.
Кто съест с него хоть один плод—
Тот долго-долго проживёт.
Здесь фрукты, овощи, грибочки,
У яблочек румяны щёчки.
Маслины смотрят, как глаза,
Зелень петрушки, два огурца…
Все витамины и минералы,
И дары моря, словно кораллы.
Всё, что на дереве не перечесть,
Человек это должен есть.
Тут жа, у зале, увазе гасцей былі прадстаўлены фотаілюстрацыі 50-ці карысных страў з рэцэптурай прыгатавання на адваротным баку, а таксама выставы кніг па кулінарыі.
Вядучымі і актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства былі дзеці (на здымку). У асноўным тыя, хто прыехаў да сваіх бабуляў і дзядуляў на летнія канікулы. Яны з задавальненнем чыталі тэматычныя вершы, спявалі песні, зараджалі сваёй энергетыкай і бадзёрасцю гасцей. І ад гэтага ва ўсіх прысутных узнімаўся настрой.
Тое, што стан здароўя ў многім залежыць і ад душэўнага стану чалавека, яго актыўнасці па жыцці, даказаў і наш цудоўны калектыў “Прамень”, удзельніцы якога жывуць пад дэвізам “Кто поёт—тот долго живёт!” Яны выканалі некалькі песняў са свайго рэпертуару. У творах гучала любоў да жыцця, да роднай прыроды, да сваёй Радзімы. Ды і самі жанчыны выпраменьвалі шчырасць і дабрыню. А гэтыя якасці – таксама залог даўгалецця!
Рамуальда Пальяноўская, загадчыца Пыхоўчыцкага Дома сацыяльна-культурных паслуг



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *