Заснавана Навэнна да Маці Божай Нястомнай Дапамогі

Лента новостей

18 мая 2011 г. у парафіі Перамянення Гасподняга ў Вялікай Бераставіцы ўрачыста была заснавана нястомная Навэнна да Маці Божай Нястомнай Дапамогі. У гэты дзень быў пасвечаны абраз Маці Божай Нястомнай Дапамогі, які застанецца ў святыні, і прайшла першая Навэнна. Гэтую ўрачыстасць папярэдзілі тры дні разважанняў над роляй Марыі ў справе Збавення.
Абраз Маці Божай Нястомнай Дапамогі з’яўляецца найбольш распаўсю-джаным у свеце Марыйным абразом. Цудоўны абраз быў змешчаны ў касцёле рэдэмптарыстаў св. Альфонса ў Рыме (непадалёку базылікі Санта Марыя Маджорэ). 23 чэрвеня 1867 г. адбылася ўрачыстая каранацыя абраза, а ў 1876 г. на 27 чэрвеня было ўстаноўлена свята Блаславёнай Панны Марыі Нястомнай Дапамогі.
Вернікі Вялікай Бераставіцы прынялі абраз вельмі сардэчна. У кожную сераду парафіяне будуць збірацца на нястомнай Навэнне, пісаць просьбы і падзякі і аддавацца пад апеку Маці Божай Нястомнай Дапамогі.
а.Дзмітрый ЛАБКОЎ,
памочнік настаяцеля касцёла Перамянення Пана
г.п.Вялікая Бераставіца



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *