Жыццё выдатнае, калі ў ім ёсць будучыня. Макараўскія школьнікі прынялі ўдзел у антынаркатычнай акцыі «Місія — жыць!»

Лента новостей

Адной з страшных бед нашага часу з’яўляецца наркаманія. У гэтай сувязі важнай задачай установы адукацыі становіцца выхаванне ў падлеткаў негатыўнага стаўлення да гэтай з’явы, фарміраванне прававой культуры і навыкаў здаровага ладу жыцця. У нашай установе надаецца вялікая ўвага першаснай прафілактыцы нарказалежнасці. У школе створаны атрад «ВЕК без наркотыкаў», у склад якога ўваходзяць актыўныя, ініцыятыўныя старшакласнікі. Члены атрада прымаюць удзел у мерапрыемствах, якія спрыяюць жаданню вучняў рухацца ў напрамку будучыні, у якім не будзе тытунёвага дыму і наркотыкаў, фарміраванні здаровага ладу жыцця.

         Адным з такіх мерапрыемстваў стала восеньская антынаркатычная акцыя «Місія — жыць!», якая прайшла ў кастрычніку гэтага года. У рамках акцыі для навучэнцаў былі арганізаваны і праведзены класныя і інфармацыйныя гадзіны па прафілактыцы спажывання наркатычных рэчываў і ўмацаванню матывацыі да здаровага ладу жыцця. Такія мерапрыемствы як флэшмоб “Жыццё выдатнае, калі ў яго ёсць будучыня”, майстэрня добрага настрою “Намалюй мне сонейка”, мініакцыя “Я люблю цябе, жыццё!”, сустрэчы, дзень інтэрактыву на вуліцах аграгарадка Макараўцы “Бяспека заўсёды і ва ўсім”, хвілінкі здароўя, анкетаванне і гульні з элементамі трэніга, спартыўныя гульні  і святы дапамаглі сфарміраваць у вучняў разуменне, што ўжыванне наркотыкаў небяспечна як для ўласнага жыцця, так і для грамадства. А ўдзел дзяцей у мерапрыемствах у чарговы раз даказала, што заняткі карыснай і цікавай справай у свой вольны час – гэта самарэалізацыя, развіццё лідарскіх якасцяў, і ў той жа час, бой шкодным звычкам. А няма шкодных звычкаў, значыць здаровае і шчаслівае жыццё. Спадзяёмся, што навуэнцы нашай установы зразумелі, што здаровы лад жыцця — гэта поспех, яго асабісты поспех у жыцці.

 

 

Алена Будніцкая, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *