Жывёлагадоўля на Гродзеншчыне развіваецца

Лента новостей

cows_800_531У горадзе Іўе нядаўна адбыўся абласны семінар, прысвечаны выкананню абласной праграмы па развіццю свінагадоўлі, забеспячэнню кармамі, вынікам работы ў жывёлагадоўлі Гродзеншчыны за 9 месяцаў гэтага года. Як адзначае галоўны ветурач раёна Аляксандр Баброў, пабываць на такім мерапрыемстве было вельмі цікава. Перад удзельнікамі абласнога семінара выступілі прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Была прадстаўлена змястоўная інфармацыя пра адсарбенты, якія здольныя звязваць мікатаксіны і павышаць якасць кармоў. Кармы павінны быць якасныя і бяспечныя для здароўя жывёлы. Гэта адзін з самых важных фактараў пры кармленні жывёлы, рэзерв павышэння яе прадуктыўнасці. Праблема мікатаксінаў, якія з’яўляюцца ў кармах з-за цвілі, востра стаіць у многіх гаспадарках. Вучоныя прапануюць справіцца з такой праблемай з дапамогай сучасных адсарбентаў. Яны дабаўляюцца ў кармы і адсарбіруюць шкодныя мікатаксіны.
У час практычнай часткі мерапрыемства ўдзельнікі абласнога семінару праехалі па гаспадарках Іўеўскага раёна. Аляксандр Баброў адзначае, што за два апошніх дзесяцігоддзі Іўеўшчына значна змянілася. На многіх фермах праведзена рэканструкцыя. Ёсць добрыя магчымасці раскрываць свой патэнцыял. Удзельнікі мерапрыемства пабывалі на адкрыцці новага малочнатаварнага комплексу «Ціўнавічы». Гэта сучасны комплекс, які дазволіць весці вытворчасць па інтэнсіўных тэхналогіях. Большую колькасць кароў абслугоўвае менш аператараў машыннага даення, чым на ранейшых фермах. Скарачаюцца выдаткі, змяншаецца доля цяжкай ручной працы. Малако добра ахалоджваецца, захоўваецца тэхналагічны працэс, можна атрымліваць высакаякасную сыравіну. На адкрыцці новага комплексу на Іўеўшчыне пабываў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Ён шчыра павіншаваў аграрыяў з такім новым вытворчым аб’ектам, выказаў упэўненасць, што ён дасць добрую аддачу.
У час падвядзення вынікаў абласнога мерапрыемства вялася гутарка пра выкананую работу і нарошчванне выпуску прадукцыі жывёлагадоўлі. На Бераставіччыне жывёлагадоўля добра развіваецца, да нас неаднаразова прыязджалі спецыялісты з іншых месцаў па перадавы вопыт. У нас удала спалучаецца мадэрнізацыя галіны і выдатны “чалавечы фактар”. Наша вобласць таксама сярод лідараў у рэспубліцы. Перад аграрыямі пастаўлена важная задача – дынамічна нарошчваць выпуск прадукцыі жывёлагадоўлі, ісці ў нагу з часам.
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *