«Жанчыны Гродзеншчыны — ЗА БЕЛАРУСЬ!» «За светлую і шчаслівую будучыню!»

Лента новостей Общественные объединения

Алена Ігнатовіч, старшыня Бераставіцкай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”:

— Я люблю Беларусь! Як бы ні было добра ў іншых кутках свету, сюды заўсёды хочацца вярнуцца. Ад маёй зямлі я зараджаюся духоўнай энергіяй, знайсці якую мне не ўдалося ні ў адной іншай краіне. А маё любімае месца ў Беларусі — дом маіх бацькоў, у якім я нарадзілася і вырасла. Тут абстрагуюся ад штодзённых клопатаў і мітусні і, па-сапраўднаму, адпачываю душой.

Лічу галоўнай каштоўнасцю беларускага грамадства – мір і спакой. Як старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” цаню тое, на якім высокім узроўні дзяржавай надаецца ўвага здароўю і бяспецы дзяцей, клопату аб людзях пажылога ўзросту, падтрымцы мацярынства і інстытута сям’і.

Нашым дзецям  мы даверым будучае Бацькаўшчыны. Таму вельмі важна вучыць іх з маленькага любіць родны край, паважаць продкаў, берагчы хлеб, цаніць і прымнажаць дасягнутае народам!

Я выбіраю Беларусь! Аддаю свой голас за светлую і шчаслівую будучыню, за незалежнасць і суверэнітэт краіны!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *