Дэкрэт №3. Меркаванні чытачоў

Лента новостей

Святлана Станкевіч, намеснік дырэктара Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага:
– Лічу, што мэта, якую ставіць перад сабой Дэкрэт №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», цалкам правільная і разумная. Я выхавана на маральных каштоўнасцях савецкага часу, калі сумленная праца лічылася адной з галоўных чалавечых якасцей. Гэтаму сваім прыкладам мяне вучылі і бацькі. Добра памятаю, як з малодшых класаў нам даносілі думку, што грамадзянін – гэта чалавек, у якога ёсць не толькі правы, але і абавязкі. Сёння, якія б змены ў грамадстве ні адбываліся, спакой і росквіт нашай краіны павінны быць агульнай справай. І праца кожнага, уклад кожнага ў гэтую справу проста неабходныя.
Вядома ж, незадаволеныя Дэкрэтам №3 будуць. Хтосьці мае работу “на стороне”, хтосьці працуе за зарплату «ў канверце». Яны не плацяць падаткі, але карыстаюцца паслугамі ўстаноў бюджэтнай сферы, водзяць дзяцей у дзіцячыя садкі, школы, бясплатна лечацца. Аднак усе гэтыя ўстановы трэба ўтрымліваць, плаціць зарплату настаўнікам і медыкам.
Мы хочам, каб тыя месцы, дзе мы жывём, станавіліся больш прыгожымі і добраўпарадкаванымі. Але рамонт будынкаў, абуладкаванне двароў і дзіцячых пляцовак, падтрыманне ў належным стане вуліц і дарог патрабуе немалых сродкаў. Выходзіць, тыя, хто не плаціць падаткі, не клапоцяцца пра будучыню, пра тое, як і ў якім асяроддзі будуць жыць іх дзеці. Як маці, я гэтага не падзяляю. І мне проста незразумела, як працаздольны грамадзянін сваёй краіны можа ў ёй жыць, але не працаваць і пры гэтым карыстацца ўсімі выгодамі, якія прадастаўляюць яму грамадства і дзяржава.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *