“Дзіця. Сям’я. Дзяржава”.

Лента новостей

Як асноўны элемент грамадства, сям’я была і застаецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцей, культуры, гістарычнай пераемнасці пакаленняў. І менавіта ў ёй не толькі пачынаецца жыццё чалавека, а і фарміраванне яго як грамадзяніна. Сям’я з’яўляецца крыніцай павагі, салідарнасці, прыхільнасці—усяго таго, без чаго не можа жыць чалавек і на чым будуецца любое цывілізаванае грамадства.
Дабрабыт сям’і—вось мерка і прагрэсу любой краіны. У Беларусі дабрабыту сем’яў, ахове здароўя маці і дзіцяці, выхаванню падрастаючага пакалення надаецца неаслабная ўвага. Прыкладам гэтага з’яўляецца і наш раён.
Напярэдадні Дня сям’і штогод традыцыйна стартуе Тыдзень сям’і, у рамках якога праходзяць розныя мерапрыемствы выхаваўчага характару. І самым галоўным, самым значымым з іх сёлета зноў стане раённы конкурс шматдзетных сем’яў. На гэты раз удзел у ім прымуць сем’і з мікрараёнаў трох школ—Вялікаэйсмантаўскай, Алекшыцкай, Старадварэцкай. Саперніцтва чакаецца надзвычай цікавым: усе ўдзельнікі конкурсу “Шматдзетная сям’я-2012” і дружныя, і творчыя, і таленавітыя.
А ўвогуле, Тыдзень сям’і будзе напоўнены мерапрыемствамі самымі рознымі. Пройдуць, напрыклад, бацькоўскія сходы ў школах раёна, а ў Вялікаэйсмантаўскай, Старадварэцкай і ў Па-гранічнай гімназіі такія сходы будуць рэгіянальнымі, іх тэма: “Дзіця. Сям’я. Дзяржава”. Удзел у гэтых сходах прымуць члены лектарскай групы раёна—пракурор Ала Кузьма, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Валянціна Майсюк, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Ігар Жыцкі, урач-нарколаг ЦРБ Жанна Цітова. Так што размова чакаецца прадметная і карысная для бацькоў, уздыме пытанні эфектыўнага ўзаемадзеяння сям’і і школы, актуальныя пытанні выхавання, а таксама адказнасці бацькоў за далейшы лёс іх дзяцей. Па месцы работы бацькоў з’явяцца спецыяльныя выпускі газет, дзе будзе змешчана інфармацыя пра іх дзяцей.
У рамках Тыдня будзе весціся таксама збор сродкаў на рахунак раённага аддзялення Рэспубліканскага дзіцячага фонду. Пройдзе конкурс малюнкаў “Ангел у тваім сэрцы”—вынікі яго падвядуцца ў Міжнародны дзень абароны дзяцей.
Як працяг тыдня, у канцы мая адбудзецца пасяджэнне клуба прыёмных бацькоў “Сямейны ачаг”, паведамілі мне ў аддзеле адукацыі райвыканкама. Пася-джэнне выязное: ужо 4 гады ў гэтую веснавую пару гасцямі клуба былі выхавацелі і дзеці Ваўкавыскага дзіцячага дома, а на гэты раз прыёмныя бацькі і іх дзеці, выхаванцы раённага дзіцячага прытулку паедуць з падарункамі ў Ваўкавыск.
Тыдзень сям’і прадугледжвае і іншыя мерапрыемствы. Мэта яго—умацаваць прэстыж сям’і, яшчэ раз акцэнтаваць увагу бацькоў на выхаванне дзяцей. Ва ўсіх сустрэчах, сходах, конкурсах прымуць удзел і прадстаўнікі зацікаўленых устаноў, арганізацый.
Марыя Драпеза,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *