Дванаццаць маладых работнікаў сферы адукацыі прыступілі да працы на Бераставіччыне

Лента новостей Образование

Традыцыйна ў сярэдзіне жніўня ва ўстановы адукацыі прыбывае новае папаўненне прафесійных кадраў. Не стаў выключэннем і гэты год.  12 маладых работнікаў сферы адукацыі ўжо прыступілі да працы на Бераставіччыне.

Як паведаміла метадыст Бераставіцкага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Дар’я Марцуль, 8 з іх маюць вышэйшую адукацыю, 4 – сярэднюю спецыяльную. Большасць выпускнікоў вузаў закончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы (7 чалавек), 1 – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка, сярэднюю спецыяльную адукацыю 2 чалавекі атрымалі ў Ваўкавыскім каледжы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы, 1 — у Гуманітарным каледжы,  яшчэ адзін 1 – у Гродзенскім дзяржаўным каледжы тэхнікі,  тэхналогій і дызайну.

1 малады спецыяліст прыйшоў па мэтаваму накіраванню і будзе працаваць у Масалянскім яслях-садзе- пачатковай школе настаўнікам пачатковых класаў.

У Вялікабераставіцкую сярэднюю школу прыехалі настаўнік матэматыкі, два псіхолагі і сацыяльны педагог. У Пархімаўскім яслях-садзе-базавай школе прыступілі да працы настаўнік пачатковых класаў і аператар ЭВМ, у Пагранічным яслях-садзе – выхавальнік і музычны кіраўнік, у Малабераставіцкай сярэдняй школе – настаўнік фізічнай культуры і здароўя, па аднаму маладому спецыялісту атрымалі сацыяльна-педагагічны цэнтр – псіхолага, і Цэнтр каррэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі – выхавальніка.

Застаецца дадаць, што традыцыйна большасць  з  маладых кадраў сістэмы адукацыі — дзяўчаты  (8 чалавек), юнакоў толькі чатыры.

Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *