Да работы з душой адносіцца начальнік аддзялення паштовай сувязі “Канюхі” Ірына Раманчук

Лента новостей

Начальнік аддзялення паштовай сувязі “Канюхі” Ірына  Раманчук пачынала паштальёнам і аддала гэтай справе  4 гады. За гэты час добра пазнаёмілася з людзьмі і з іх густамі, якім перыядычным выданням яны аддаюць перавагу і чаму. Узначальвае аддзяленне сувязі яна таксама ўжо нямала гадоў. Стараецца, каб расла падпіска, каб людзі даведваліся пра цікавыя падзеі  ў краіне, вобласці, раёне з перыядычных выданняў.
“Бераставіцкую газету” Ірына выпісвае пастаянна. А пажаданне да “раёнкі” выказала такое – каб у перспектыве была яна каляровай і крыху “таўшчэйшай”.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *