Год кнігі ва ўстановах адукацыі Бераставіцкага раёна

Лента новостей

На пачатку года аддзел адукацыі і ўсе навучальныя ўстановы раёна распрацавалі планы мерапрыемстваў па правядзенні Года кнігі і размясцілі іх на сваіх сайтах.
Ва ўсіх установах адукацыі прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя адкрыццю Года кнігі пад агульнай назвай “Падарожжа ў Кнігаград”. Былі арганізаваны конкурсы, выставы кніг, інсцэніроўкі, гульні. У гімназіі аграгарадка Пагранічны быў праведзены ўрок роднага слова “Мова – найвялікшы скарб”. У Масалянскім яслях-садзе-сярэдняй школе адбылася сустрэча з Галінай Жывіцай – аўтарам кнігі вершаў “Вачыма берасцянкі”. Яркае, захапляльнае свята кнігі было падрыхтавана бібліятэкарам Малабераставіцкай сярэдняй школы з выкарыстаннем мультымедыйнай прэзентацыі, тэатральнай пастаноўкай, конкурсамі. У рамках правядзення ў гэтай жа школе тыдня рускай мовы і літаратуры адбылося свята паэзіі “Проба пяра”.
Ва ўсіх установах адукацыі арганізаваны кніжныя выставы “Пісьменнікі-юбіляры”, “Песняры зямлі беларускай”, Твой гонар, Беларусь”, “На камні, жалезе і золаце”, “Талент і лёс Максіма Танка”, “Да кніжных скарбаў дакранёмся” і інш.
У Старадварэцкім яслях-садзе-базавай школе быў выпушчаны зборнік вершаў вучняў 5-9-х класаў “Беларускае слова – роднае слова”.
Прэзентацыі кнігі Уладзіміра Ліпскага “Вясёлка над Нёманам” прайшлі ў Кватарскім яслях-садзе-базавай школе і Пархімаўскай базавай школе.
Ва ўстановах адукацыі дадзены старт акцыям “Падары кнігу бібліятэцы”, “Чытаю я – чытаюць мае сябры”, “Самый читающий класс года”, “Суперчитатель года”. Арганізаваны акцыі “Кніжкіна бальніца”, «Вторая жизнь книги», праводзяцца мерапрыемствы па выхаванні беражлівых адносін да кнігі.
Для камплектавання фондаў школьных бібліятэк у першым квартале было закуплена 125 экземпляраў сацыяльна значнай літаратуры на суму 2 706 661 руб.
Таццяна ПЕТРУЛЕВІЧ,
метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *