Вучні Старадварэцкай яслі-сад-базавай школы пабывалі на экскурсіі ў рэзідэнцыі Зюзі

Лента новостей

— А давайце паедзем на экскурсію да Зязюлі! – папрасілі мяне першакласнікі. Словы сугучныя, я адразу зразумела, што яны маюць на ўвазе. Праўда, прыйшлося растлумачыць, хто такая зязюля і ў госці да каго мы паедзем.

На экскурсію паехалі вучні пачатковых класаў. У рэзідэнцыі нас ужо чакалі Вавёрка, Мядзведзь, Козачка, Баба Яга, Злыдні, спадарыня Завіруха, беларускі Дзед Мароз – Зюзя і іншыя персанажы.

 Як настаўніка мяне парадавала захаванне беларускіх традыцый, паўсюль гучала беларуская мова, на атрыбуты тагачаснага беларускага жыцця можна і паглядзець, і пакратаць: печка, калодзеж, саган, вілкі.

  Галоўнае на экскурсіі – гэта пазнаёміцца з нечым новым і атрымаць добрыя ўражанні. На пытанні Зюзі, што найбольш спадабалася ў рэзідэнцыі, вучні “Старадварэцкага ясляў-сада-базавай школы” адказалі, што спадабалася ўсё. Гэта быў харавы незапланаваны адказ.

Напрыканцы, калі прыйшоў час ад’езду, Злыдні Антон і Лявон запрасілі дзяцей пагрэцца каля вогнішча і пачаставалі гарачым супам. Дзеці не чакалі такога сюрпрыза. Ад’язджаць не хацелася.

Хочацца выразіць падзяку ўсім арганізатарам рэзідэнцыі Бераст-Зюзі, усім персанажам, а таксама кіраўніцтву аграфірмы “Стары Дворац” за дапамогу ў арганізацыі экскурсіі.

А.А. Дзямідзік, настаўнік пачатковых класаў Старадварэцкай яслі-сад-базавай школы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *