Бібліятэкі Бераставіччыны працуюць з прымяненнем сучасных тэхналогій

Лента новостей

05З 1 верасня Бераставіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма змяніла свой статус. Гэта цяпер – дзяржаўная ўстанова культуры “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага” і юрыдычная асоба. Такі статус прадастаўляе ўстанове большую прастору для самастойнасці, як творчай, так і гаспадарчай, пры гэтым, безумоўна, дадае і больш адказнасці ў прыняцці тых ці іншых рашэнняў.

За апошнія дзесяцігоддзі ў сферы бібліятэчнага абслугоўвання раёна адбыліся карэнныя змены.
У 1978 годзе было праведзена аб’яднанне ўсіх масавых бібліятэк у цэнтралізаваную сістэму. Раённая бібліятэка рэарганізавана ў цэнтральную, а астатнія, у тым ліку дзіцячая, – у яе філіялы. Змяніўшы некалькі будынкаў, установа зараз знаходзіцца ў вялікім, прыгожым, утульным памяшканні ў цэнтры гарпасёлка. А ў 2012 годзе, аб’яўленым у дзяржаве Годам кнігі, разумеючы важную ролю бібліятэкі як адукацыйнага, культурнага, інфармацыйнага цэнтра, раённыя ўлады падтрымалі ідэю абнавіць памяшканне дзіцячай і раённай бібліятэк, у прыватнасці, тыя залы, дзе вядзецца абслугоўванне чытачоў. Былі адрамантаваны абанементныя і чытальныя залы дзіцячай і раённай бібліятэк, фае і калідоры, заменена падлога, з’явілася новая столь і асвятленне, сцены пафарбаваны ў прыемныя адценні.
Абанементная зала дзіцячай бібліятэкі і фае прыгожа аздобілі аркі. У абноўленыя пакоі набылі і новую сучасную мэблю – выставачныя сцелажы, сцелажы для газет і часопісаў, кафедры і г.д.
Бібліятэкі сёння застаюцца захавальнікамі інфармацыі і крыніцай ведаў розных галін навукі і мастацтва. Але роля іх змянілася па меры таго, як змяніліся запыты чытачоў. У апошні час у гэтых установах сталі больш даступнымі мультымедыйныя сродкі і электронныя камунікацыі.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 1998 г. № 565 «Аб парадку распаўсюджвання прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь» у Бераставіцкай РЦБС былі створаны публічныя цэнтры прававой інфармацыі, спачатку ў цэнтральнай раённай бібліятэцы, а потым – у бібліятэках аграгарадкоў Пагранічны, Стары Дворац, Макараўцы, Вялікія Эйсманты. Мэтай Праграмы стварэння і развіцця публічных цэнтраў прававой інфармацыі ў бібліятэках стала развіццё і ўдасканаленне дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі, а таксама забеспячэнне канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне поўнай, афіцыйнай і актуальнай прававой інфармацыі, павышэнне прававой культуры грамадства, фарміраванне ў грамадзян прававых ведаў, навыкаў правамернага паводзін, паважлівага стаўлення да права. Да асноўных задач гэтых цэнтраў адносіцца забеспячэнне свабоднага доступу грамадзян да прававой інфармацыі, якая змяшчаецца ў камп’ютарных базах і банках дадзеных (у тым ліку, у прававой базе “Эталон-WIN” і ў сетцы інтэрнэт), на папяровых носьбітах, а таксама аказанне бясплатнай юрыдычнай дапамогі пры выкарыстанні такіх баз і банкаў дадзеных.
Стварэнне ў 2007 годзе мультымедыйнага цэнтра пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі таксама было прадыктавана рэаліямі жыцця і, найперш, забеспячэннем чытачоў неабходнай інфармацыяй з выкарыстаннем магчымасцей сучасных тэхналогій. Пачалося камплектаванне як традыцыйнымі, так і новымі носьбітамі: аўдыякасетамі, CD-, DVD-дыскамі, у тым ліку і для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Што такое мультымедыйны цэнтр? Гэта, перш за ўсё, працоўнае месца, абсталяванае камп’ютарам. У той жа час у Бераставіцкай РЦБС пачала стварацца і папаўняцца медыятэка. Сёння яе фонд складаюць навучальныя дыскі па асобных прадметах школьнай праграмы, па замежных мовах, кампакт-дыскі па гісторыі, культуры, мастацтве народаў свету; па рэлігіі, у тым ліку тэксты Евангелля; электронныя творы класікаў рускай і замежнай літаратуры; пазнавальныя электронныя энцыклапедыі для дзяцей і юнацтва; навучальныя дыскі; мастацкія фільмы, казкі і многае іншае. Паслугамі цэнтраў актыўна карыстаюцца настаўнікі, студэнты-завочнікі ВНУ і ССНУ, вучні сярэдняй школы. Цяпер мультымедыйныя цэнтры і медыятэкі ёсць у кожным філіяле ў аграгарадках. Безумоўна, наяўнасць мультымедыйных цэнтраў і забеспячэнне доступу да інфармацыі на аснове сучасных тэхнічных сродкаў робяць бібліятэкі больш прывабнымі для чытачоў, асабліва маладых.
Калі весці гаворку пра ўкараненне ў дзейнасць бібліятэк новых інфармацыйных тэхналогій, трэба адзначыць, што сёння ўсе асноўныя бібліятэчныя працэсы камп’ютарызаваны. Пачыналася ўсё з аўтаматызаванай бібліятэчнай праграмы “ALIS-2000”, якая дазваляла ствараць і папаўняць такія базы дадзеных як «Камплектаванне і апрацоўка», «Абслугоўванне чытачоў», «Артыкулы». Больш за дзесяць гадоў таму з дапамогай спецыялізаванай камп’ютарнай праграмы пачалася таксама праца па стварэнні і папаўненні электроннага каталога. А ў пачатку верасня гэтага года набыта новая версія праграмы «ALIS-WEB». Яе выкарыстанне дае магчымасць размясціць электронны каталог у інтэрнэце, а таксама больш аператыўна і якасна весці камплектаванне фондаў, апрацоўку дакументаў, папаўняць базу бібліяграфічных запісаў, ствараць анкеты чытачоў, ажыццяўляць шэраг іншых функцый, якія палегчаць працу бібліятэкара і будуць карысныя чытачу .
На сённяшні дзень электронны каталог Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага налічвае больш за 53000 бібліяграфічных запісаў. Дарэчы, доступ да электроннага каталога ёсць сёння і ў бібліятэках аграгарадкоў.
Нягледзячы на аптымізацыю сеткі бібліятэчных устаноў, ахоп і якасць абслугоўвання вяскоўцаў кнігай не пагоршыліся. Для абслугоўвання жыхароў аддаленых і маланаселеных вёсак працуе бібліобус.
У сённяшні час актыўнай камп’ютарызацыі і інфарматызацыі ў функцыі цэнтральнай раённай бібліятэкі ўваходзіць не толькі абслугоўванне чытачоў кнігай, але і прадастаўленне шэрагу дадатковых платных паслуг. Створаны сайт цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага (www.berest-lib.blogspot.com.by).
Сёння бібліятэка – сапраўдны асяродак інфармацыйнай культуры. Гэта месца, дзе чытач любога ўзросту можа знайсці адказы на любыя пытанні і атрымаць асалоду для душы.

Абанементная зала дзіцячай бібліятэкі і фае прыгожа аздобілі аркі. У абноўленыя пакоі набылі і новую сучасную мэблю – выставачныя сцелажы, сцелажы для газет і часопісаў, кафедры і г.д.
Бібліятэкі сёння застаюцца захавальнікамі інфармацыі і крыніцай ведаў розных галін навукі і мастацтва. Але роля іх змянілася па меры таго, як змяніліся запыты чытачоў. У апошні час у гэтых установах сталі больш даступнымі мультымедыйныя сродкі і электронныя камунікацыі.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 1998 г. № 565 «Аб парадку распаўсюджвання прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь» у Бераставіцкай РЦБС былі створаны публічныя цэнтры прававой інфармацыі, спачатку ў цэнтральнай раённай бібліятэцы, а потым – у бібліятэках аграгарадкоў Пагранічны, Стары Дворац, Макараўцы, Вялікія Эйсманты. Мэтай Праграмы стварэння і развіцця публічных цэнтраў прававой інфармацыі ў бібліятэках стала развіццё і ўдасканаленне дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі, а таксама забеспячэнне канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне поўнай, афіцыйнай і актуальнай прававой інфармацыі, павышэнне прававой культуры грамадства, фарміраванне ў грамадзян прававых ведаў, навыкаў правамерных паводзін, паважлівага стаўлення да права. Да асноўных задач гэтых цэнтраў адносіцца забеспячэнне свабоднага доступу грамадзян да прававой інфармацыі, якая змяшчаецца ў камп’ютарных базах і банках дадзеных (у тым ліку, у прававой базе “Эталон-WIN” і ў сетцы інтэрнэт), на папяровых носьбітах, а таксама аказанне бясплатнай юрыдычнай дапамогі пры выкарыстанні такіх баз і банкаў дадзеных.
Стварэнне ў 2007 годзе мультымедыйнага цэнтра пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі таксама было прадыктавана рэаліямі жыцця і, найперш, забеспячэннем чытачоў неабходнай інфармацыяй з выкарыстаннем магчымасцей сучасных тэхналогій. Пачалося камплектаванне як традыцыйнымі, так і новымі носьбітамі: аўдыякасетамі, CD-, DVD-дыскамі, у тым ліку і для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Што такое мультымедыйны цэнтр? Гэта, перш за ўсё, працоўнае месца, абсталяванае камп’ютарам. У той жа час у Бераставіцкай РЦБС пачала стварацца і папаўняцца медыятэка. Сёння яе фонд складаюць навучальныя дыскі па асобных прадметах школьнай праграмы, па замежных мовах, кампакт-дыскі па гісторыі, культуры, мастацтве народаў свету; па рэлігіі, у тым ліку тэксты Евангелля; электронныя творы класікаў рускай і замежнай літаратуры; пазнавальныя электронныя энцыклапедыі для дзяцей і юнацтва; навучальныя дыскі; мастацкія фільмы, казкі і многае іншае. Паслугамі цэнтраў актыўна карыстаюцца настаўнікі, студэнты-завочнікі ВНУ і ССНУ, вучні сярэдняй школы. Цяпер мультымедыйныя цэнтры і медыятэкі ёсць у кожным філіяле ў аграгарадках. Безумоўна, наяўнасць мультымедыйных цэнтраў і забеспячэнне доступу да інфармацыі на аснове сучасных тэхнічных сродкаў робяць бібліятэкі больш прывабнымі для чытачоў, асабліва маладых.
Калі весці гаворку пра ўкараненне ў дзейнасць бібліятэк новых інфармацыйных тэхналогій, трэба адзначыць, што сёння ўсе асноўныя бібліятэчныя працэсы камп’ютарызаваны. Пачыналася ўсё з аўтаматызаванай бібліятэчнай праграмы “ALIS-2000”, якая дазваляла ствараць і папаўняць такія базы дадзеных як «Камплектаванне і апрацоўка», «Абслугоўванне чытачоў», «Артыкулы». Больш за дзесяць гадоў таму з дапамогай спецыялізаванай камп’ютарнай праграмы пачалася таксама праца па стварэнні і папаўненні электроннага каталога. А ў пачатку верасня гэтага года набыта новая версія праграмы «ALIS-WEB». Яе выкарыстанне дае магчымасць размясціць электронны каталог у інтэрнэце, а таксама больш аператыўна і якасна весці камплектаванне фондаў, апрацоўку дакументаў, папаўняць базу бібліяграфічных запісаў, ствараць анкеты чытачоў, ажыццяўляць шэраг іншых функцый, якія палегчаць працу бібліятэкара і будуць карысныя чытачу .
На сённяшні дзень электронны каталог Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага налічвае больш за 53000 бібліяграфічных запісаў. Дарэчы, доступ да электроннага каталога ёсць сёння і ў бібліятэках аграгарадкоў.
Нягледзячы на аптымізацыю сеткі бібліятэчных устаноў, ахоп і якасць абслугоўвання вяскоўцаў кнігай не пагоршыліся. Для абслугоўвання жыхароў аддаленых і маланаселеных вёсак працуе бібліобус.
У сённяшні час актыўнай камп’ютарызацыі і інфарматызацыі ў функцыі цэнтральнай раённай бібліятэкі ўваходзіць не толькі абслугоўванне чытачоў кнігай, але і прадастаўленне шэрагу дадатковых платных паслуг. Створаны сайт цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага (www.berest-lib.blogspot.com.by).
Сёння бібліятэка – сапраўдны асяродак інфармацыйнай культуры. Гэта месца, дзе чытач любога ўзросту можа знайсці адказы на любыя пытанні і атрымаць асалоду для душы.

Святлана Ганчарова, фота аўтара

На здымку (злева направа): супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу і работы з фондам: метадыст Наталля Багдановіч, загадчык аддзела Алена Огер і бібліятэкар Наталля Арлоўская.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *