Букет віншаванняў – настаўнікам

Актуально Лента новостей

IMG_2581Самыя шчырыя словы віншаванняў з Днём настаўніка гучалі для педагагічных работнікаў раёна ў зале раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, дзе яны сабраліся ў мінулую пятніцу напярэдадні свайго прафесійнага свята.
Перад пачаткам мерапрыемства ў фае разгарнулася фотавыстава “Школа ўчора і сёння”, на якой былі прадстаўлены фотаздымкі, наглядна дэманструючыя тыя кардынальныя змены, што адбыліся ва ўстановах адукацыі за апошнія дзесяцігоддзі.
Святочная праграма пачалася з ушанавання настаўнікаў – ветэранаў педагагічнай працы, якія адпрацавалі ў школе сорак і больш гадоў.
Паэтычнымі радкамі прывітала калег настаўніца Масалянскага ясляў-сада-пачатковай школы, паэтэса Галіна Румак.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Антон Кулісевіч падзякаваў настаўнікам за іх высакародную працу і ўзнагародзіў Ганаровымі граматамі райвыканкама Аксану Аўдзітоўскую, дырэктара Пархімаўскай базавай школы, і Людмілу Носка, дырэктара Бераставіцкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Граматы райвыканкама Антон Станіслававіч уручыў Алене Балінскай, педагогу сацыяльнаму раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, Ганне Кулаковай, намесніку дырэктара Вялікабераставіцкай сярэдняй IMG_2502 IMG_2522 IMG_2540 IMG_2543 IMG_2548 IMG_2553 IMG_2558 IMG_2561 IMG_2564 IMG_2573 IMG_2581 IMG_2594 IMG_2618 IMG_2624 IMG_2626 IMG_2631 IMG_2635 IMG_2640 IMG_2653 IMG_2659 IMG_2671школы, Тамары Эйсмант, настаўніцы Малабераставіцкай сярэдняй школы. Падзячныя пісьмы райвыканкама атрымалі Леанід Калеснік, настаўнік Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школы, і Алена Петух, настаўніца Вялікабераставіцкай сярэдняй школы.
Больш за трыццаць педагагічных работнікаў атрымалі ўзнагароды аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, якія ўручыў начальнік аддзела Павел Панкевіч.
Старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Валянціна Кулісевіч пажадала настаўнікам цікавай і плённай працы, прафесійнай мудрасці і ўручыла грамату Гродзенскага абкама Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяне Таберка, намесніку дырэктара Бераставіцкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.
У рамках канцэртнай праграмы прагучала шмат пранікнёных нумароў у выкананні як саміх настаўнікаў, так і іх выхаванцаў, самадзейных артыстаў, творчую справаздачу прадставіў калектыў гімназіі аг.Пагранічны.
Святочная атмасфера мерапрыемства стала сапраўдным падарункам для педагогаў за іх прафесіяналізм, цярпенне, самаадданую працу на ніве адукацыі.
Дарэчы, 1 кастрычніка, у Дзень пажылых людзей, у аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама таксама ўшанавалі сваіх былых работнікаў і павіншавалі іх з Днём настаўніка. Для іх быў падрыхтаваны “салодкі стол”, кветкі — ад аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і матэрыяльная дапамога – ад райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Ірына МІКЛАШ,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *