Бераставіцкі буракапрыёмны пункт вядзе прыём “салодкіх каранёў”

Лента новостей Сельское хозяйство

IMG_4593Мы не ўяўляем свайго жыцця без цукру. Выпіць раніцай кубачак кавы з цукрам, з’есці смачную цукерку або шакаладку, зварыць духмянае варэнне летам – для ўсяго гэтага патрэбен цукар. Неабходны ён і краіне ў прамысловых маштабах. Пад дзяржзаказ наш раён павінен здаць у гэтым годзе 107 тысяч тон цукровых буракоў. На 26 кастрычніка на Бераставіцкі буракапрыёмны пункт здадзена 63 тысячы 116 тон “салодкіх каранёў” у заліковай вазе. Гэта 59 працэнтаў ад патрэбы. Машыны з грузам прымаюцца па графіку. Забруджанасць буракоў з-за дажджоў некалькі павялічылася і складае зараз 8 працэнтаў. А цукрыстасць ужо вышэй за базісную — 17 працэнтаў.
Прымаюць буракі з 8 гадзін ранку і да 19 гадзін. За змену на пункт прыязджаюць 60 – 70 грузавых машын. Вось і ўчора, з самага ранку пачалі пад’язджаць магутныя грузавікі з салодкай сыравінай. На буракапрыёмным пункце зладжаны калектыў. Машыністы буртаўкладачнай машыны Валянцін Смалей і Ігар Мікіценка (на здымку) – вопытныя работнікі, сапраўдныя майстры сваёй справы. Тэхналогіі захоўваюцца, салодкай сыравіны тут становіцца больш з кожным днём. Дзяржзаказ будзе выкананы.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *