Бераставіцкія аграрыі рыхтуюцца да выхаду ў поле

Лента новостей

Вясна парадавала людзей сваёй “рашучасцю”. Праз некаторы час пачнуцца інтэнсіўныя палявыя работы. У РСУП “Алекшыцы” прыемна было пабываць у мехмайстэрні, пагутарыць з людзьмі. Тут усюды парадак, а рамонтам тэхнікі займаюцца своечасова. Загадчык майстэрні Аляксандр Шакоць з удзячнасцю гаворыць пра свой дружны калектыў. У гаспадарцы добрая забяспечанасць тэхнікай. Тут 44 трактары, у дастатку агрэгатаў для перадпасяўной апрацоўкі глебы і сеялак. Вытворчасць вядзецца па сучасных тэхналогіях, што дазваляе працаваць з аддачай.
У той веснавы дзень, калі мне давялося пабываць у майстэрні, механізатар Віктар Сазон займаўся рамонтам паўнавяснога плуга, які хутка спатрэбіцца ў полі, як толькі дазволіць надвор’е.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *