«Беларусь у маім сэрцы»

Лента новостей

У нашай краіне пачалася рэспубліканская грамадска-культурная акцыя “Беларусь у маім сэрцы”. Мэта яе — азнаямленне людзей з лепшымі ўзорамі класічнай і сучаснай музыкі, адраджэнне, захаванне і прапаганда нацыянальнай культуры, гісторыка-культурнай спадчыны і багацця Беларусі.

Акцыя стартавала 14 лютага канцэртам у Нацыянальным Вялікім тэатры оперы і балета. Мерапрыемствы ў яе рамках працягнуцца да верасня бягучага года. За гэты час акцыя “Беларусь у маім сэрцы” падорыць публіцы сустрэчы з айчыннымі музыкантамі, танцавальнымі калектывамі, сольнымі выканаўцамі. Унікальнасць яе — у маштабнасці і ў той жа час арыентаванасці на правінцыю. Знакамітыя музыканты, папулярныя спевакі і калектывы пабываюць з канцэртамі ў невялічкіх гарадках і пасёлках.
У Вялікай Бераставіцы, напрыклад, у рамках акцыі адбудзецца выступленне ансамбля “Камерата” Белдзяржфілармоніі — творчага калектыву таленавітых музыкантаў, якія ў нашым раёне маюць ужо шмат прыхільнікаў. Канцэрт пройдзе 21 сакавіка ў канцэртнай зале Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў.
Завяршаючым этапам акцыі стануць гала-канцэрты майстроў мастацтваў, якія адбудуцца ў жніўні-верасні ў кожнай вобласці. У Гродне такі заключны канцэрт запланаваны на 17 жніўня.
Правядзенне падобных акцый стала ў краіне традыцыяй. Акцыя “Беларусь у маім сэрцы” — гэта чарговая спроба аб’яднаць лю-дзей розных поглядаў, пазнаёміць беларусаў з творчасцю маладых выканаўцаў, пашырыць даступнасць культурных каштоўнасцей для жыхароў усіх рэгіёнаў нашай краіны.
Святлана ГАНЧАРОВА



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *