Акцыя “Салаўіная карта”

Лента новостей

Аматары птушак маюць магчымасць прыняць удзел ў акцыі “Салаўіная карта” грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Традыцыйна «Салаўіная карта» складаецца пры ўдзеле жыхароў нашай краіны, якія цікавяцца прыродай. Новы фармат удзелу ва ўліках салаўёў дае магчымасць самастойна ўносіць свае дадзеныя, а таксама бачыць на карце месца, дзе салаўі ўжо спяваюць.

Для тых, хто хацеў бы пазнаёміцца з гэтымі выдатнымі птушачкамі бліжэй і паслухаць іх песні, «Салаўіная карта» стане добрым арыенцірам для самастойных экскурсій у зялёнай зоне свайго населенага пункта.

Час спеваў салаўёў абмяжоўваецца маем і пачаткам чэрвеня. Толькі некаторыя салаўі спяваюць да сярэдзіны чэрвеня. Таму спяшайся паслухаць самых выдатных спевакоў птушынага свету і адзначыць на карце горада «сваіх» салаўёў!

Дадаць новае назіранне можна на сайце ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ptushki.org

ГА “АПБ”

Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *