«Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі – мая адказнасць»: «ШАГ» у Пархімаўскім яслях-садзе-базавай школе

Лента новостей Образование

24 верасня, у  чацвёрты чацвер месяца, навучэнцы 8-9 класаў Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы сабраліся на адзіным дні інфармавання ў рамках рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ», каб абмеркаваць тэму «Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі – мая адказнасць». Традыцыйна, матэрыял быў прадстаўлены ў выглядзе інфармацыйных блокаў: «Актыўны – значыць адказны»,  «Вучымся разумець адзін аднаго».

Навучэнцы згадзіліся, што кожны грамадзянін нашай краіны, у тым ліку і непаўнагадовы, абавязаны выконваць законы дзяржавы, клапаціцца пра бацькоў, паважаць правы і інтарэсы іншых грамадзян. Быць грамадзянінам –значыць любіць сваю Радзіму, ведаць правы і выконваць абавязкі, берагчы прыроду, ганарыцца культурай і мовай свайго народа.

Для таго, каб навучыцца больш разумець адзін аднаго, на мерапрыемства была запрошана псіхолаг установы аховы здароўя «Бераставіцкая цэнтральная раённая бальніца» Вольга Уладзіміраўна Якімовіч. Вольга Уладзіміраўна дала рэкамендацыі падлеткам па папярэджанні канфліктных сітуацый.

Святлана ВОЙШЭЛЬ, класны кіраўнік 9 класа Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *