Адкрыты абноўлены стацыянар для лячэння інфекцыйных захворванняў тэрапеўтычнага аддзялення Бераставіцкай ЦРБ

Лента новостей

Развіццю медыцыны, аказанню ўрачэбнай дапамогі на ўсё больш высокім узроўні ў нашай краіне ўдзяляецца неаслабная ўвага. Паспяхова ажыцяўляецца агульнарэспубліканская праграма мадэрнізацыі медустаноў і ў нашым раёне. Пасля рэканструкцыі і перааснашчэння магчымасці аперацыйна-раэнімацыйнага блоку ЦРБ дазваляюць аказваць дапамогу на сучасным тэхналагічным узроўні. Зусім іншы выгляд у хірургічнага аддзялення: тут цяпер зручна працаваць медыкам і лячыцца хворым. У красавіку мінулага года быў адкрыты, на базе ранейшага, па сутнасці новы рэнтгенкабінет.
А цяпер у цэнтральнай раённай бальніцы – новая прыемная падзея. Пазаўчора ва ўрачыстай абстаноўцы адчыніў дзверы стацыянар для лячэння інфекцыйных захворванняў тэрапеўтычнага аддзялення ці, як па старой звычцы людзі называюць яго, “інфекцыйнай бальніцай”. Пасля рамонту і мадэрнізацыі стары будынак непазнавальна змяніўся не толькі знешне, але і знутры.
— Сіламі ААТ “Бераставіцкая ПМК – 141”(дырэктар В.А. Лукашэвіч) выкананы вялікі аб’ём работ, — кажа галоўны ўрач ЦРБ С.З.Сарасек. –Новы дах, сучасныя сцены, вокны, столь, падлога… А галоўнае, выкананы ўсе санітарна-гігіенічныя патрабаванні да стацыянара такога профілю. Тут новыя вадаправод і каналізацыя, абсталяваны сучасныя санвузлы і, што вельмі важна, для паспяховага лячэння пацыентаў з інфекцыйнымі захворваннямі, устаноўлена прытокава-выцяжная вентыляцыя.
Карацей кажучы, усё рабілася прадумана і разлічвалася на тое, каб умовы лячэння ў гэтым стацыянары значна палепшыліся і дапамога хворым аказвалася на яшчэ больш высокім узроўні.
— Мы, медыкі, вельмі удзячны раённаму выканаўчаму камітэту за такую вялікую і пастаянную ўвагу да аховы здароўя ў раёне, — падкрэсліў у гутарцы са мной галоўурач С.З. Сарасек. – Дзякуючы клопатам старшыні райвыканкама М.М.Сіцько, яго намеснікаў С.Я.Чыкуна, А.М.Рахубы цяперашні рамонт, як і ўсе папярэднія, зроблены хутка і якасна.

Марыя Драпеза,    фота Вікторыі
Дзержановіч



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *