Аддзел адукацыі Бераставіцкага райвыканкама падвёў вынікі ўступнай кампаніі-2011

Лента новостей

Па інфармацыі, атрыманай на 15 верасня, са 129 выпускнікоў-адзінаццацікласнікаў школ раёна 78 чалавек паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны. З іх роўна палова — на бюджэтную форму навучання і яшчэ палова — на платную. 27 чалавек працягнуць сваё навучанне ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах і 19 — у прафесійна-тэхнічных. А тры выпускніка былі працаўладкаваны.
Што ж тычыцца выпускнікоў базавай школы, тут карціна выглядае наступным чынам: са 185 дзевяцікласнікаў амаль палова—а дакладней 83 чалавека—працягнуць навучанне ў сярэдніх школах, 46 выпускнікоў паступілі ў ССУЗы і 55 — у прафесіянальна-тэхнічныя навучальныя ўстановы.
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *