Абмяркоўваем вынікі Года культуры на Бераставіччыне: задавайце пытанні, пішыце каментарыі

Лента новостей

img_0410Сёння, 21 снежня, с 11.00 до 12.00 гадзін, у рэдакцыі  «Бераставіцкай газеты»  арганізаваны  анлайн-дыялог з  намеснікам  начальніка аддзела ідэалагічнай  работы, культуры і  па справах  моладзі  Бераставіцкага райвыканкама Віталіем Іванавічам Ляховічам, прысвечаны вынікам адыходзячага Года культуры. Свае пытанні,  заўвагі і пажаданні  вы можеце задаць по тел.2-10-65, пакінуць у каментарыях да дадзенай  публікацыі  ці накіраваць   на электронную пошту berestagazeta@yandex.by .

Святлана Ганчарова, карэспандэнт рэдакцыі:

Віталій  Іванавіч, Год культуры завяршаецца. Якое агульнае ўражанне ён пакінуў асабіста ў Вас?

 

Віталій Ляховіч: – Скажу адразу, што адыходзячы год як ніколі дагэтуль быў насычаны  разныстайнымі мерапрыемствамі, канцэртамі, праектамі, удзелам нашых творчых землякоў розных узростаў у  шматлікіх конкурсах і фестывалях. Каб пералічыць усё праведзенае, магчыма і не хопіць адведзенай нам гадзіны. Работнікам устаноў культуры давялося сёлета працаваць вельмі напружана,  аднак іх  работа не засталася без увагі і ўдзячнасці жыхароў  раёна. Гэта я ведаю па шматлікіх водгуках, якія гучаць у наш адрас ад людзей, неабыякавых да мастацтва ва ўсіх яго праявах.  У  цэлым, у гэтым годзе культурнае жыццё на Бераставіччыне значна актывізавалася і мела рознабаковы характар.

***

Добры дзень, Віталій Іванавіч! Я жыхарка  Вялікай Бераставіцы, Таццяна. Перш за ўсё хачу сказаць вялікі дзякуй  усім работнікам культуры за праведзеную работу. Я заўсёды наведваю мерапрыемствы і ў раённым цэнтры культуры і народнай  творчасці, і  канцэрты ў амфітэатры, апошнія, дарэчы, мала дзе праводзяцца. Ці будзе гэта практыка прадоўжана і далей?

Віталій Ляховіч: — Дзякуй за добрыя словы! Канцэрты на летняй пляцоўцы сапраўды карыстаюцца поспехам і, безумоўна, будуць працягнуты. Што датычыцца колькасці праведзеных мерапрыемстваў у клубных установах раёна, то за перыяд са студзеня па кастрычнік 2016 года іх  было праведзена 2083,  з іх 747 — на платнай аснове.

Віталій Ляховіч: — Што датычыць пытання аб рабоце Музея Вавёркі, то скажу наступнае.  Згодна плана мерапрыяемстваў, прысвечаных Году культуры, Музей Вавёркі прыняў удзел у Міжрэгіянальным экалагічным конкурсе «Чалавек і лес» сумесна з музеем горада Масты. У яго рамках рэалізаваны сумесна з аддзелам адукацыі райвыканкама праект «Любі і знай радзімы край». Сабраны матэрыял для выдання брашуры «Культурныя традыцыі Бераставіччыны XX — XXI ст». Супрацоўнікі музея ў верасні прынялі ўдзел у  ІІІ Нацыянальным форуме «Музеі Беларусі»  ў Магілёве.  Акрамя гэтага,  значнай падзеяй у культурным жыцці раёна стала правядзенне ў Вялікай Бераставіцы  Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Бераставіцкая зямля – вачамі гісторыкаў і краязнаўцаў”, прысвечанай 215-годдзю з  дня нараджэння В.М. Кавалеўскага з удзелам прадстаўнікоў Польшчы і Літвы, навукоўцаў і студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, мясцовых гісторыкаў і краязнаўцаў.

Віталій Ляховіч: — На пытанне Сяргея Іванавіча аб удзеле ў абласной акцыі «Чытаем разам»,  адкажу, што ў  раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага і яе сельскіх філіялах  на працягу года прайшлі чатыры яе этапы.   Прадстаўнікі мясцовых улад, кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў, творчая інтэлігенцыя, моладзь і школьнікі чыталі творы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў аб Вялікай Айчыннай вайне, паэтаў-юбіляраў Кандрата Крапівы, Элаізы Ажэшка, Максіма Багдановіча.

Віталій Ляховіч: — На каментарый  Веранікі хачу заўважыць, што  наша моладзь годна прадстаўляла Бераставіцкі раён, удзельнічаючы ў абласных і рэспубліканскіх культурных мерапрыемствах. У прыватнасці, наша зямлячка  Аляксандра Каравай была ўзнагароджана дыпломам I ступені на абласным конкурсе гутарковага жанру, у намінацыі «Проза, інсцэніроўка празаічнага твора» А ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі-2016» у намінацыях «сцэнічнае творчасць» і «дэкаратыўна-прыкладное і выяўленчае мастацтва» Бераставіччыну прадстаўлялі вакалістка Юлія Атрушкевіч і мастак Артур Мядзелка. У абласным этапе Міжнароднага музычнага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» удзельнічаў Антон Бажко.

Якія новыя праекты былі рэалізаваны ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці? Алена, жыхарка аг.Пагранічны

Віталій Ляховіч: — Новым можна назваць стварэнне перасоўнага цэнтра па арганізацыі вольнага часу дзяцей і моладзі. Ён прадугледжваў выезды ў аграгарадкі раёна з канцэртнымі і гульнявымі праграмамі, з забаўляльнымі паслугамі – батутам, лазертагам, спартыўнымі гульнямі, а таксама з наладжваннем дыскатэк.

Ведется  ли детской школой искусств работа по подготовке лауреатов  Президентского фонда по поддержке талантливой молодежи? Александр, житель райцентра

Віталій Ляховіч: — Безумоўна, такая работа вядзецца. Вучні школы мастацтваў пад кіраўніцтвам сваіх педагогаў прынялі сёлета ўдзел у шэрагу міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсаў, выставаў і фестываляў. 12 дыпломаў міжнародных, 6 – рэспубліканскіх і 11 абласных конкурсаў і фестываляў сталі вынікам паспяховых выступленняў і ўдалых мастацкіх работ нашых творча адораных дзяцей.  Усё гэта дае падставу для таго, каб падаць кандыдатуры найбольш перспектыўных вучняў на суісканне прэміі Фонда.

Вольга, жыхарка райцэнтра. Летам бачыла на плошчы бібліятэкараў, якія прапаноўвалі газеты і часопісы. Пасядзець адпачыць на адкрытай паветры было прыемна. Ці будзе гэта справа працягнута і  ў наступным годзе?

Віталій Ляховіч: — Калі чытачам спадабалася такая форма работы дарослай і дзіцячай бібліятэкі, дык чаму б не прадоўжыць яе і надалей. Нагадаю, гэта быў  новы праект «Чытальная зала пад адкрытым небам». Асноўная  яго мэта  – стымуляванне зацікаўленасці грамадзян да кнігі і чытання, далучэнне да чытання дзяцей і падлеткаў. Перасоўная бібліятэка прапаноўвала ўсім жадаючым апошнія выпускі часопісаў і газет, навінкі сучаснай навукова-папулярнай,  мастацкай і дзіцячай літаратуры, займальныя дзіцячыя энцыклапедыі, часопісы, кніжкі-размалёўкі і інш. Былі прадстаўлены і тэматычныя выставы.

 



3 комментария по теме “Абмяркоўваем вынікі Года культуры на Бераставіччыне: задавайце пытанні, пішыце каментарыі

  1. Учавствовали ли библиотеки района в областной акции «Чытаем разам»?

  2. Виталий Иванович, 2016 год был объявлен в Беларуси Годом культуры. Скажите, как проявила себя в этом году молодёжь Берестовицкого района?

  3. Как работа проведена Музеем Белки в Год культуры?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *